ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Вучыцца мастацтву любові

Слова рэдактара

03 555 pdf by Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае яе на ўсё жыццё.
   Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і прытуляючыся да бацькі. Яшчэ пазней хлопцы заўважаюць дзяўчат, дзяўчаты – хлопцаў.
Нейкая таямнічая сіла прыцягвае іх адзін да аднаго. Яны хочуць гаварыць, быць побач. І па-новаму адчуваюць, што значыць любіць.
    Аднак для хрысціяніна здольнасць любіць ніколі не была чымсьці набытым раз і назаўсёды. Кожны дзень трэба пачынаць спачатку, трэба практыкавацца, каб наша любоў да братоў і сясцёр, якіх сустракаем, станавілася больш сталай і ачышчалася ад тых абмежаванняў ці грахоў, якія робяць яе прадузятай, эгаістычнай, бясплённай і нявернай.
    Мусім вучыцца мастацтву любові кожны дзень: цярпліва развівацца ў школе Хрыста, прабачаць адзін аднаму, гледзячы на Езуса. І рабіць гэта з дапамогай таго Абаронцы і Суцяшальніка, якога нам паслаў Бог – Яго Духа.
    Няхай Панна Марыя, дасканалая вучаніца свайго Сына і Госпада, дапаможа нам быць усё больш і больш паслухмянымі Суцяшальніку, Духу праўды, каб кожны дзень вучыцца любіць так, як палюбіў нас Езус.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.