ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Лабна

У 1715 годзе кароль Аўгуст ІІ, “жадаючы, каб хвала Божая памнажалася ў яго падданых”, заснаваў уніяцкую парафію ў Лабне. Да гэтага часу мясцовыя сяляне належалі да парафіі саборнай царквы ў Гродне (маецца на ўвазе Прачысценская царква), выбіраліся туды вельмі рэдка, нараджаліся і паміралі без адпаведных царкоўных абрадаў, “застаючыся амаль без ведання Бога, свайго стваральніка”. Гродзенскі эканом Мацей Грабоўскі пабудаваў святыню на некалькіх закінутых дзялянках лабненскіх сялян-агароднікаў, а кароль надзяліў яе 5-цю валокамі зямлі ў Навасёлках, Канюхах і пад самым горадам. Першым святаром у Лабне быў кс. Пётр Губінскі. У склад парафіі ўваходзілі вёскі Лабна (або Падлабенне), Агароднікі (цяпер Лабна-Агароднікі), Навасёлкі, Канюхі, Багатыры-Польныя, Навумавічы і Салаўі, Адамавічы (тут грэка-каталіцкай была толькі нязначная частка насельніцтва) і Пракаповічы.
У 1804 годзе пастаўленая ў часы Аўгуста ІІ царква яшчэ існавала. Гэта быў невялікі драўляны храм, крыты гонтам, з адной маленькай вежачкай над галоўным фасадам і 4-ма вокнамі. Вакол працягвалі хаваць памерлых, паколькі асобная тэрыторыя пад могілкі яшчэ не была выдзелена. У храме размяшчаліся 3 алтары з абразамі Святой Тройцы, Маці Божай і Божага Нараджэння. Кнігі былі ўсходнеславянскай традыцыі: служэбнік, надрукаваны ў Супраслі, Актоіх, Евангелле, Трэбнік і Псалтыр. Святаром у царкве быў Юстын Медзяеўскі, базыльянін. Уніяцкая парафія Лабна фармальна ўваходзіла ў склад Рымска-каталіцкай парафіі Адамавічы.
Пасля далучэння ўніятаў да праваслаўя ў 1875 годзе на месцы старой царквы ўзвялі мураваную Пакроўскую царкву. Адбылося гэта каля 1882 года. Царква была тыповай “мураўёўкай” з вежайзваніцай і асноўным чатырохкутным аб’ёмам. Можна меркаваць, што канчаткова будаўніцтва святыні завяршылася каля 1887 года. Вядома, што на будоўлю было выдзелена 6929 рублёў, а працамі кіраваў член тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Жыбер.
Пасля дэкрэта аб рэлігійнай талерантнасці 1905 года большасць насельніцтва хутка перайшла ў каталіцтва, аднак праваслаўная парафія яшчэ трымалася да 1915 года. Тады немцы, якія акупіравалі нашы землі, зрабілі ў будынку склад. У такім стане ён прастаяў больш за 10 гадоў, ажно пакуль у 1929 годзе не была створана каталіцкая парафія з касцёлам Маці Божай Ружанцовай. Цяпер парафія належыць да Сапоцкінскага дэканата Гродзенскай дыяцэзіі.
Адно з самых цікавых месцаў у парафіі – могілкі. Тут пахаваны святары розных канфесій а таксама парафіяне – праваслаўныя і католікі. Адна з найбольш цікавых магіл – пахаванне Якава Гейштара (памёр у 1872 годзе), апошняга грэка-каталіцкага дэкана Аўгустоўскага дэканата. Можна сказаць, што гэта быў апошні афіцыйны кіраўнік уніяцкай царквы ў Беларусі ажно да канца ХХ стагоддзя.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.