ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (4)

Прэса

ave рэлігійны часопіс
    У студыі малявання “Крылы натхнення” пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску дзеці зрабілі партрэты Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
    Выкладчыца Надзея Бука адзначыла, што заўсёды стараецца рыхтаваць заняткі на рэлігійную тэматыку. “Цяпер мяне, як і многіх беларусаў, непакоіць тое, што арцыбіскуп Тадэвуш не можа вярнуцца на Радзіму і працягваць служэнне”, – патлумачыла настаўніца. Фатаграфіі партрэтаў і іх аўтараў былі высланы Мітрапаліту ў Польшчу, дзе ён цяпер знаходзіцца. Іерарх падзякаваў дзецям і папрасіў перадаць ім сваё бласлаўленне.

catholicby2018 інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    У Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце афіцыйнага прадстаўніка папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных улад. Праз некалькі дзён адбылося 79-ае пленарнае пасяджэнне ККББ з удзелам новага нунцыя. Арцыбіскуп Антэ Ёзіч перадаў біскупам словы прывітання ад Святога Айца, а таксама выказаў сваю адкрытасць да супрацоўніцтва. Між іншым, іерархі абмеркавалі праграму 2021 пастырскага года, калі прыпадае 30-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
   
dyalog  рэлігійны часопіс
   У выдавецтве “Pro Christo” выйшла кніга вядомага польскага святара-паэта Яна Твардоўскага “Вясёлы дзень для нас настаў, або пра тое, хто такі велікодны баранак” у перакладзе на беларускую мову пісьменніцы Ірыны Жарнасек.
    Ілюстрацыі падрыхтаваны мастачкай Галінай Хінка-Янушкевіч.
    Кніга адрасавана найперш дзецям і прысвечана Велікодным святам, іх “мудраму і радаснаму перажыванню”. Проста ды шчыра, але, разам з тым, вельмі глыбока кс. Ян апавядае пра традыцыйныя сімвалы, якія з кожным годам набываюць новыя адценні. З адметным гумарам аўтар запрашае радасна ўсміхнуцца, параіўшы “святы не перажоўваць, а перажываць”.
   
grodnensis інтэрнэт-партал
25-годдзе манаскіх абяцанняў адзначыла с. Тэрэсіна ад Дзіцятка Езус. Урачыстасць адбылася ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (дэканат Астравец).
    Св. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Гамілію прамовіў г енеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Павіншаваць юбілярку прыехалі манахіні з Брэста і Астраўца, а таксама сябры і вернікі з розных парафій.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.