ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Задушкі: плакаць па сабе

На шляху да святасці

ККрыніца фота: deon.plалісьці наша катэхетка хацела зрабіць на ўспамін усіх памерлых вернікаў такую інсталяцыю: паставіць у касцёле помнік, а замест здымка прымацаваць на ім люстэрка, каб кожны мог убачыць сябе ў такім антуражы. Ідэю дэкарацыі ўсё ж не ажыццявілі, але вобраз у маёй галаве застаўся. Задушны дзень – гэта не толькі пра мінулае, але хутчэй пра сучаснасць і нават будучыню.
Смерць – гэта частка жыцця
    Да сёння ў афрыканскіх краінах захаваўся звычай пахавання памерлых ля жылых дамоў, проста на падворку. Надмагіллі там паўсюль. На іх нярэдка сушаць вопратку ці кладуць нейкія гаспадарчыя рэчы. Пры гэтым кошт помніка можа быць не меншы за кошт драўлянай хаткі, ля якой ён стаіць.
Наша еўрапейская цывілізацыя стараецца замоўчваць тэму смерці. Пра яе мала гавораць – нязручная. Могілкі размяшчаюцца за гарадамі ці высокімі агароджамі. Вядома, што яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў таму было інакш… Ды цяжка сказаць, які падыход лепшы. Аднак факт застаецца фактам – “гады нашы мінаюць, быццам уздых” (Пс 90 (89), 9). Уцёкі ж ад гэтай рэчаіснасці застаюцца ўсяго толькі ўцёкамі ад рэчаіснасці.
   
    Паміраць штодзённа
    Супрацьлегласць веры і боязі смерці заўсёды здзіўляе. Лагічна, што гэта несумяшчальныя паняцці, але ж абсалютная большасць хрысціян вераць у Бога і баяцца памерці. Псіхолагі гавораць, што гэта нармальнае захаванне чалавечай псіхікі. Якое ж стаўленне правільнае?
    У адным з казанняў вядомы рэкалекцыяніст светлай памяці кс. Пётр Паўлюкевіч падкрэсліў, што хрысціянін павінен штодзённа паміраць: дзеля дабра іншага, для граху і зла, дзеля ўтаймавання свайго эгаізму. “Тады ты проста паміраеш для гэтага свету і ўжо нібы ў Небе”, – прыкладна так казаў ён. З такой перспектывы мазаіка складваецца. Штодзённае паміранне – гэта пастаянны стан хрысціяніна. Ты не думаеш, як захаваць сябе сабе, але як аддаць сябе бліжняму.
   
    Задушкі як час збірання нанова
    Літургічны каляндар Касцёла неверагодны. На працягу года ён падштурхоўвае да аналізу і перагляду розных праўд веры. Падчас трыдыцыйных Задушак вернікі не толькі моляцца за блізкіх памерлых, але і нявольна задумваюцца над сваім існаваннем: адкуль і куды мы ідзём, які сэнс ды як жыць правільна.
    Задушкі – гэта час яднання гісторыі і сучаснасці, час вяртання да першакрыніцы – у Бога няма паняцця часу. Ён быў, ёсць і будзе. А чалавечае жыццё – гэта папяровы карабельчык у акіяне Існавання. Глядзіш на карабельчыкі, якія плылі да цябе, думаеш пра тыя, якія застануцца пасля, і маўкліва пазіраеш на свой.
    “Не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых” (Лк 23, 28). Нягледзячы на веру, сакраманты, супольнасць, мы, вернікі, часта плачам не па тым. Як бы ні намагаўся чалавек, цяжка ўсвядоміць, што карабельчык яго плыве па акіяне Любові. А таму Задушкі падштурхоўваюць плакаць па сабе і яшчэ больш жыць Богам. “Каб людзі бачылі нашы ўчынкі і хвалілі Айца”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.