ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Пасеенае на зямлі будзем жаць на працягу вечнасці

Слова рэдактара

Месяц лістапад мае ўнікальны, спецыфічны клімат задуменнасці. І варта ў хаосе паўсядзённага жыцця, у яго шалёным тэмпе спыніцца на імгненне і паразважаць пра сваё жыццё і яго мімалётнасць.
   Трэба памятаць, што на гэтай зямлі мы толькі пілігрымы, якія не ведаюць ні дня, ні гадзіны, калі зыдуць са свету. Гэта вялікая таямніца для ўсіх… Многія людзі, занятыя збіраннем скарбаў на зямлі, забываюцца пра Божыя каштоўнасці, неабходныя для збаўлення. Часам прымнажаюць матэрыяльныя даброты нездаровымі тэмпамі, часта за кошт сваёй сям'і і ўласнага здароўя
І забываюць, што ўсё мінае. А над мімалётнасцю знаходзіцца Хрыстос, які перамог і ўваскрос, які хоча паставіць нас па правую руку.
    Мы толькі адзін раз праходзім жыццёвы шлях. Ад нашага сёння залежыць наша заўтра. Аднак не трэба забывацца пра хуткаплыннасць часу! Тое, што пасеем на зямлі, будзем жаць пасля смерці – на працягу ўсёй вечнасці. Цяпер самы час, каб паверыць у Хрыста і ўхапіцца за вечнае жыццё. Цяпер самы час выйсці з цемры на святло.
    Адкрыемся на Божую ласку, на Яго святло і дазволім, каб менавіта Ён вёў нас праз гэтыя восеньскія дні, каб адорваў вартымі думкамі і натхняў дзеля дабра нашага і нашых блізкіх. Дзеля вечнага жыцця!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.