ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Малітва за Беларусь

З жыцця Касцёла

Святы Міхал Арханёл! Дапамагай нам у духоўнай барацьбе, будзь нам абаронай супраць спакус і каварстваў злога духа. Пакорна просім, няхай яго разгроміць Пан Бог, а Ты, Князь войскаў нябесных, д’ябла і іншых злых духаў, якія на згубу людскіх душ снуюць па свеце, моцай Божай скінь у пекла. Амэн.
У нашай краіне вельмі неспакойна пасля жнівеньскіх выбараў кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым старшыня ККББ арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў у гэтым месяцы да асаблівай малітвы праз заступніцтва св. Міхала Арханёла, апекуна Беларусі, у інтэнцыі спынення эскалацыі канфлікту і хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу.
“Узніклы крызіс – гэта непазбежнае наступства граху беззаконня. Таму неабходна прызнаць грэх – асабісты і калектыўны – і пакаяцца з мэтай перамены нашага жыцця. Замест хлусні павінна запанаваць праўда, замест зла – дабро, замест нянавісці – любоў, замест асуджэння – прабачэнне, замест згубных падзелаў – еднасць”, – адзначае ў камунікаце да вернікаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
    У сувязі з гэтым у касцёлах і капліцах на тэрыторыі нашай дыяцэзіі, а таксама па ўсёй краіне трываюць адмысловыя малітвы. Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам вернікі просяць Бога аб супакоі і згодзе ў грамадстве і аб дары паяднання для грамадзян на шляху дыялогу, у духу ўзаемнай павагі і клопату пра супольнае дабро.
    У межах малітоўнай акцыі ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшла перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла. Цяпер яна наведвае астатнія катэдральныя касцёлы краіны.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.