ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XVIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Мц 14, 13–21
Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, Ён асобна адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца, а натоўпы людзей, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў. Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў вялікі натоўп людзей, і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх. Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі: “Пустыннае месца гэтае, і гадзіна ўжо позняя; адпусці народ, каб яны пайшлі ў вёскі і купілі ежы сабе”. Езус сказаў ім: “Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці”. Яны ж кажуць Яму: “У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы”. Ён сказаў: “Прынясіце іх Мне сюды”. Пасля Ён загадаў народу сесці на траву, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, паглядзеў на неба, блаславіў і, аламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні – народу. І елі ўсе і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў. А тых, хто еў, было каля пяці тысяч чалавек, не лічачы жанчын і дзяцей.

Наталіць духоўныя патрэбы
   Пан Езус шчодра накарміў сваіх слухачоў хлебам і рыбай. Прапаведуючы Евангелле аб Божым Валадарстве, Ён насычаў дух, але не забываў пра цела, якое таксама выйшла з рук Бога.
    На жаль, сёння многія людзі надаюць столькі ўвагі матэрыяльным і зямным рэчам, што не заўважаюць больш глыбокіх, духоўных патрэб. Аказваецца, што мы часта больш думаем пра хлеб, які насычае цела, прытым што маем яшчэ галодную Богам душу.
    Езус даў звычайны хлеб і рыбу натоўпам, сабраным вакол Яго, прычым удосталь. Зрабіў гэта для людзей, якія настойліва слухалі Яго слова. Сваім вучням Настаўнік з Назарэта загадаў: “Вы дайце ім есці”. З апостальскіх часоў Касцёл добра разумеў гэты наказ і разам з абвяшчэннем Евангелля нёс людзям, якія апынуліся ў складаным становішчы, таксама матэрыяльную дапамогу. Калі і мы робім гэта ў меру сваіх магчымасцей, супрацоўнічаем з Богам, з выратавальным намерам Яго поўнай любові; бо збаўленым павінен быць увесь чалавек, накарміць трэба ўсяго чалавека.
● Як разумею Хрыстовы наказ “Вы дайце ім есці”?
● Ці заўважаю духоўныя патрэбы чалавека?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.