ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
Дыяцэзія развіталася з найстарэйшым святаром у Беларусі

26 чэрвеня адышоў у вечнасць кс. прэлат Юзаф Трубовіч. Шлях яго жыцця доўжыўся амаль 95 гадоў, з якіх 64 ён правёў у святарстве. За гэты час кс. Юзаф стаў духоўным правадніком для шматлікіх вернікаў Гродна. Яго ведалі многія пакаленні людзей: адных хрысціў, іншым дапамагаў пры заключэнні сакраментальнага сужэнскага саюзу, а яшчэ для кагосьці быў пастаянным спаведнікам... †
Як адзначыў падчас пахавальнай св. Імшы біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, сэрца кс. Юзафа было падобнае на Сэрца Езуса – заўсёды адкрытае для патрэб іншага чалавека. “Нягледзячы на пажылы ўзрост, святар стараўся знайсці час для кожнага. Заўсёды суперажываў чалавеку, які прыйшоў да яго за добрым словам і парадай”, – заўважыў іерарх.
У кс. Юзафа быў асаблівы дар прыцягваць людзей да сябе. Ён быў здольны захапіць Богам і прыгажосцю Касцёла. Святара любілі дзеці і моладзь, а асабліва вернікі ў сталым узросце.
Кс. Юзаф лёгка знаходзіў кантакт з хлопцамі, якія прыслужвалі пры алтары. Тыя намагаліся пераймаць святара, гледзячы на яго сціплае і звычайнае жыццё. Таму не дзіўна, што больш за 10 былых яго міністрантаў прынялі святарскія пасвячэнні і сёння служаць на ніве Пана ў Беларусі, а таксама ў Латвіі, дзе ён жыў некаторы час.
Ксёндз прэлат сапраўды быў сціплым чалавекам.
Жыў у вельмі простых умовах. Не акружаў сябе багаццем ці якім-небудзь асаблівым камфортам. Меў толькі тое, што было неабходна для нармальнага існавання. А астатняе, як сам часта паўтараў, “не абавязкова для збаўлення”.
Такім жа, якім было ўсё жыццё святара – спакойным і поўнасцю адданым Пану, была і яго смерць. Моцна трымаючы ў руках грамнічную свечку, кс. Юзаф зірнуў на вялікі крыж, які вісеў у спальні, заплюшчыў вочы і спакойна адышоў да Госпада… Пахаваны побач з гродзенскім касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе служыў на працягу апошніх 20-ці гадоў.
Нам, сучаснікам, святар пакінуў прыгожае сведчанне таго, што заўсёды варта імкнуцца да дасканаласці, што варта жыць з Богам. Толькі такое жыццё будзе мець сэнс і значэнне.
У сваім завяшчанні, якое прачыталі пасля смерці, кс. Юзаф напісаў простыя словы: “Дзякую усім, каго я сустрэў у сваім жыцці, і прашу прабачэння ва ўсіх, перад кім вінаваты. Ад усяго сэрца прашу аб малітве за маю душу”. Няхай жа выразам нашай удзячнасці памерламу святару будзе адданая малітва, каб Гасподзь у сваёй міласці паглядзеў на яго і сказаў: “Слуга добры і верны, увайдзі ў радасць гаспадара твайго!”.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.