ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
Ян Павел ІІ і апостальскія падарожжы
Праз прызму пантыфікату святога Папы
"
Усюды, дзе магу, наведваю [...] Касцёл."

Папа-пілігрым – так называлі пры жыцці св. Яна Паўла II. Шматлікія апостальскія візіты былі адметнай рысай пантыфікату Святога Айца. Агулам ён наведаў каля 130 краін і 900 мясцовасцей. Такую колькасць папскіх выездаў за межы Ватыкана можна назваць патрабаваннем часу XX стагоддзя, якое адчуў ужо папа Ян XXIII, працягнуў папа Павел VI і на якое напоўніцу адказаў папа Ян Павел II.
Пантыфік з вялікай пашанай адносіўся да кожнага куточка свету, які наведваў. Цалаваў зямлю таго месца, у якое прыбываў. Гэта быў жэст вялікай павагі і любові да людзей і да гісторыі краіны. Такога звычаю папа Ян Павел II прытрымліваўся здаўна.
У кнізе “Дар і таямніца” ён узгадваў: “Памятаю, што ў пэўны момант, калі пераходзіў мяжу парафіі ў Неговіці, я ўкленчыў і пацалаваў зямлю. Навучыўся гэтаму жэсту, здаецца, ад св. Яна Марыі Віянэя”. †

Аднак пілігрымкі Святога Айца не насілі выключна сентыментальны ці фармальны характар. Рыхтуючыся да паездак, Пантыфік запрашаў да сябе прадстаўнікоў краін, куды накіроўваўся, і ўважліва іх слухаў. Хацеў як мага больш даведацца пра месца, якое планаваў наведаць, і пра сітуацыю Касцёла ў гэтай краіне.
Падчас падарожжаў папа Ян Павел II сустракаўся з прадстаўнікамі мясцовых улад, у тым ліку найвышэйшага ўзроўню. У сваіх прамовах закранаў вострыя пытанні, гаворачы, між іншым, пра свабоду рэлігійнага веравызнання.
Святы Айцец адважна наведваў краіны з напружанай палітычнай сітуацыяй, каб падзяліцца з іх жыхарамі надзеяй, выказаць сваю салідарнасць і паспрыяць дыялогу паміж дзяржавай і Касцёлам. Так было падчас першай пілігрымкі папы Яна Паўла II у Мексіку, дзе панавала забарона публічнага нашэння сутаны, у камуністычную Кубу і Польшчу. Спатыкаючыся з палітыкамі гэтых дзяржаў, папа Ян Павел ІІ заўсёды даваў прыклад адкрытасці на кожнага чалавека, асабліва іншадумца.
Адметнай рысай пілігрымак Пантыфіка былі таксама сустрэчы з прадстаўнікамі нехрысціянскіх рэлігій і пошук шляхоў да дыялогу, да будавання еднасці. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывалі і такія публічныя жэсты, як наведванне святынь двух сусветных рэлігій – юдаізму і мусульманства. За ўсю гісторыю папства Ян Павел II першым (пасля св. Пятра) пераступіў парог сінагогі ў Рыме. Падчас Юбілейнай пілігрымкі ў 2000 годзе маліўся перад Сцяной Плачу ў Іерусаліме. Год пасля афіцыйна наведаў адну з найважнейшых мячэцяў у Дамаску. Не агалошваючы ў медыях, у 1979 годзе падчас візіту ў Турцыю быў у Блакітнай мячэці ў Стамбуле.
Між іншым, Святы Айцец сустракаўся са звычайнымі людзьмі, з моладдзю, з хворымі і з асобамі з абмежаванымі магчымасцямі. Візіты Папы ў краіну заўсёды збіралі вялікую колькасць людзей (не толькі католікаў). Яго сардэчнасць, шчырасць і ўвага была скіравана да кожнага чалавека, нягледзячы на стан і пасаду. Гэта прыцягвала.
Св. Ян Павел ІІ вельмі любіў выязджаць за межы Ватыкана з жаданнем несці Добрую Навіну ў самыя аддаленыя куткі свету. Ён бачыў у гэтым сваю важную місію. Кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы сакратар Пантыфіка, падзяліўся думкай Святога Айца аб тым, што абавязкам кожнага Папы з’яўляецца працяг місіі св. Паўла, “вялікага падарожніка”.
Я стаў такім вандроўным пастырам, вандроўным Папам, і так прагну служыць Паўсюднаму Касцёлу і Касцёлу ў розных краінах свету, сярод розных народаў і нацый, так як магу сабе гэта дазволіць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.