ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XVІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Мц 13, 24–30
Езус прапанаваў людзям іншую прыпавесць, кажучы: “Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека, які пасеяў добрае насенне на полі сваім. Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў між пшаніцаю каласоўнік, і пайшоў. Калі ж збажына ўзышла і дала плод, тады паказаўся каласоўнік. Прыйшоўшы ж, слугі гаспадара дому сказалі яму: «Пане, ці ж не добрае насенне пасеяў ты на полі сваім? Адкуль жа на ім каласоўнік?». Ён жа сказаў ім: «Вораг зрабіў гэта». А слугі сказалі яму: «Хочаш, мы пойдзем выпалаць яго?». Але ён сказаў: «Не, каб, выбіраючы каласоўнік, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы. Пакіньце расці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: збярыце спачатку каласоўнік і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу збярыце ў гумно маё»”.

Супрацьстаяць злу
   У прыпавесці Хрыстос тлумачыць, што Божае Валадарства ўжо настала. Яно пастаянна развіваецца і выспявае. Акурат сёння жывём у перыяд узрастання Божага Валадарства – у час Касцёла. Аднак неабходна памятаць аб папярэджанні Пана Езуса аб тым, што ў свеце ўсё яшчэ працягваецца д’ябальская сяўба пустазелля – зла. Яна адбываецца, калі сумленне чалавека засынае. Таму Езус заклікае нас быць пільнымі і абачлівымі. Не можам дазволіць пранікнуць у свае сэрцы насенню зла, якое заглушыць залатую пшаніцу – плён святога жыцця. Трэба зрабіць усё, каб да нас адносіліся словы Хрыста: “Праведнікі заззяюць, як сонца, у Валадарстве іх Айца” (Мц 13, 43). Атрымаем гэтую радасць, калі будзем будаваць сваё жыццё на падмурку Божых праўд і запаведзей.
    Мудры і разважлівы гаспадар з прыпавесці не дазваляе слугам вырваць пустазелле, каб не пашкодзіць пшаніцу. Ён сімвалізуе паставу Бога: міласэрнага, які чакае навяртання чалавека. Як клапатлівы бацька з поўным надзеі сэрцам, не асуджае, а чакае нашага вяртання. Бог ёсць Любоў – піша св. Ян; і гэтая праўда пра Усемагутнага павінна заставацца для нас самай важнай.
● Ці дазваляюць мае паставы і ўчынкі спакойна чакаць моманту Апошняга Суда?
● Ці стараюся супрацоўнічаць з ласкай самога Бога?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.