ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

28 чэрвеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

СВ. АПП ПЯТРА І ПАЎЛА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды юбілею святарства жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем бязмежнай радасці з плёну душпастырскай паслугі. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госціць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця.
Любячая мама з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды імянін жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні людзям Добрай Навіны, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Іўя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды дня нараджэння і імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і людской зычлівасці, нястомнай апекі святога заступніка і патрэбных Божых ласкаў. Дзякуем за адкрытае сэрца, мудрыя казанні і парады, клопат пра нас і святыню.
Працаўнікі гродзенскай катэдры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Залогу з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, радасці, аптымізму. Няхай сэрца палае любоўю да Пана і бліжняга, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй дабрыні і нястомна Вамі апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жырмунаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды імянін жадаем здароўя, шчасця, спакойных дзён, радасці ад выконваемай паслугі. Няхай Хрыстос прытуляе Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, удзяляе бласлаўленне і свае шчодрыя ласкі, а Маці Божая абараняе ад няшчасцяў.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жалудка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды імянін жадаем нястомнай апекі святога заступніка, моцнай веры, падтрымкі ад Бога і людзей, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў у будаванні касцёла. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за веру, любоў і пашану да людзей, а Панна Марыя няхай вядзе найпрыгажэйшым шляхам да святасці. Дзякуем за шчырую малітву і дабрыню.
Ружанцовае кола МБ Анёльскай з Каробчыцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, сіл, цярплівасці, усіх дароў Святога Духа, апекі Маці Божай. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае людская зычлівасць, Бог бласлаўляе святарскі шлях, а Анёл-ахоўнік суправаджае ў кожнай справе.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Вішнявец
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Раманоўскаму з нагоды імянін жадаем няспыннай апекі святога заступніка, падтрымкі ад Бога і людзей, здзяйснення ўсіх намераў, моцнага здароўя, цярплівасці і нястомнага запалу ў душпастырскай паслузе. Няхай добры Бог бласлаўляе кожны дзень, Святы Дух надзяляе ўсімі дарамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй апекай і выпрошвае неабходныя ласкі, патрэбныя для кіравання парафіяй. Няхай Бог узнагародзіць Вас за веру, любоў і павагу да людзей, добрасумленную працу, шчырую малітву, клопат пра святыню і катэхізацыю парафіян.
Вернікі з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю, Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жодзішкаў
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды 7-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – нястомнымі, а радасць – штодзённай. Няхай Цябе заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус Хрыстус валадарыць у Тваім сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік будзе побач.
Любячыя бацькі і брат з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, аптымізму, надзеі, здароўя, душэўнага супакою, моцы і нястомнай апекі Маці Божай.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Індуры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Радзюку з нагоды імянін жадаем усіх Божых ласкаў, радасці на кожны дзень, спакою ў сэрцы, лагоднай пакоры і веры, што пераносіць горы. Няхай Святы Дух падтрымлівае Вас сваімі дарамі ў абвяшчэнні людзям Добрай Навіны, а Езус Хрыстус заўсёды будзе прыкладам бязмежнай любові і безумоўнага прабачэння.
Вернікі з парафі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Урбану, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Гардзейчыку і Паўлу Раманоўскаму з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, нязгаснага запалу. Няхай Пан Бог Вас заўсёды бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік нястомна апекуюцца.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пятру Марцінцу з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, стойкасці ў душпастырскай паслузе, апекі Маці Божай, людской зычлівасці і павагі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць і задавальненне.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Азёраў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл у нялёгкай святарскай паслузе, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і дапамогі святога заступніка ў кожную хвіліну жыцця.
Р. Карнеловіч і Кола Жывога Ружанца св. Юзафа з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка, мноства дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Парэчча
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гожы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зноску з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, плённай душпастырскай паслугі, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай Езус адорвае шчодрымі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
Бацькі і сястра з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды імянін жадаем моцы Святога Духа на кожны дзень жыцця і душпастырскай паслугі, надзейнай апекі святога заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Струбніцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, аптымізму, надзеі, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай кожны дзень душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і спакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Мы ўдзячны Вам за адданую службу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці, адкрытае сэрца і нястомны клопат пра кожнага з нас. Няхай Святы Дух умацоўвае Вас сваімі дарамі, падтрымлівае ў абвяшчэнні свету Добрай Навіны, адорвае стойкасцю і мудрасцю, Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекуецца, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
Касцёльны камітэт, Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, штодзённай радасці, сардэчных і шчырых людзей, а таксама бласлаўлёнага плёну ў душпастырскай паслузе.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Валдацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, патрэбных сіл для штодзённай святарскай паслугі, спакою ў сэрцы і ўсмешкі на твары. Няхай міласэрны Пан бласлаўляе кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй апекі. Дзякуем за зычлівасць, малітву і за тое, што прыязджаеце да нас.
Вернікі з капліцы ў Вінцуках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды імянін і дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе будзе моцным, творчы запал – бязмежным, а радасць ад плёну працы – нястомнай. Няхай Вас заўсёды асвячаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Панны Марыі. Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік нястомна падтрымлівае.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Крупава
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Пузыну, Яну Варанецкаму і Паўлу Паўлюкевічу з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, мудрасці, цярплівасці, спакою, Божай ласкі і апекі святых заступнікаў. Няхай агеньчык аптымізму ніколі не пагасне ў сэрцы, а кожны дзень будзе асвечаны любоўю, міласэрнасцю, верай і надзеяй.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Шанчуку з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і Анёла-ахоўніка, стойкасці на святарскім шляху, які прызначыў для Вас усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Нізка кляняемся з удзячнасцю за абвяшчэнне Божага слова, ахвярную працу, цярплівасць, дабрыню і вялікае сэрца.
Вернікі з парафіі Гожа
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды імянін складаем цёплыя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай усемагутны Бог і Панна Марыя заўсёды маюць Вас у сваёй апецы, а Святы Дух натхняе на добрыя і годныя справы. Няхай святы заступнік моцна трымае Вас за руку і дапамагае ў складаных жыццёвых сітуацыях. Шчасці Божа!
Былыя вернікі з парафіі св. Юрыя ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Скубу з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем моцнага здароўя, сіл і радасці на ўсё жыццё. Няхай Бог бласлаўляе кожны дзень, а агонь любові і дабрыні, які гарыць у Вашым сэрцы, ніколі не пагасне. Жадаем спакою і зычлівых людзей побач, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў і намераў.
Вернікі з парафіі Божага Цела ў Дварцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка. Няхай усё жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, Збаўца вядзе цудоўным святарскім шляхам, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі св. Станіслава Косткі і Ружанцовыя колы з Ваўкавыска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды імянін жадаем усіх Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай адданай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе найлепшым Сябрам, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе Вас да свайго сэрца.
Парафіяне з Шылавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблонскаму перасылаю словы ўдзячнасці за клопат і апеку падчас побыту ў бальніцы. Ад усяго сэрца дзякую за тое, што Вы робіце кожны дзень для хворых і церпячых. Няхай сілы ніколі не заканчваюцца! Няхай Пан Бог бласлаўляе на чарговыя гады і дазволіць рэалізаваць усе планы і намеры.
Саламея з капліцы св. Фаўстыны ў в. Субачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці ад святарскага служэння, зычлівых людзей побач. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца Вамі.
Кола Жывога Ружанца МБ Нястомнай Дапамогі з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, а ўсё, што Вы запланавалі, рэалізуецца з дапамогай Бога і добрых людзей.
Удзячныя парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, добразычлівых людзей побач і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца і ахоўвае ў розных жыццёвых сітуацыях, а святы заступнік чувае кожны дзень.
Парафіяльны камітэт і вернікі з касцёла Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Скубу з нагоды дня нараджэння і імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды трымаюць Вас у сваёй апецы, Святы Дух натхняе на добрыя і годныя справы, а Анёл-ахоўнік верна Вам служыць. Жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, людской добразычлівасці, а таксама Божага бласлаўлення ў кожную хвіліну жыцця.
Вернікі з парафіі свсв. Анёлаўахоўнікаў у Раготне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшай паслугі, Божай апекі ў рэалізацыі душпастырскіх планаў. Няхай Святы Дух дапамагае Вам у працы, і яна прыносіць шчодры плён.
Апостальства “Маргарытка” з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Беланосу з нагоды імянін і 21-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень душпастырскай паслугі, добрага здароўя, нязгаснага запалу, моцнай веры і непахіснай надзеі. Няхай Ваша сэрца перапаўняе радасць, побач заўсёды будуць зычлівыя людзі, а святарскі шлях будзе асвечаны Святым Духам.
Удзячныя парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды імянін жадаем здароўя, вытрымкі, радасці, добразычлівых людзей, моцы Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай святло Хрыста будзе надзейным правадніком на дарозе жыцця. Дзякуем за чуласць, сардэчнасць, падтрымку і за тое, што заўсёды моліцеся за нас.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя, вытрымкі, душэўнага супакою, аптымізму, неабходных сіл для рэалізацыі планаў і намераў, добрых людзей побач. Няхай будуць з Вамі мудрасць і розум, умеласць і рада, мужнасць, набожнасць і боязь Божая.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, усмешкі. Няхай вера становіцца ўсё больш шчырай, а абвяшчаемае Слова ўсё глыбей трапляе ў сэрцы вернікаў. Няхай Пан Езус спадарожнічае Вам на кожным кроку і абараняе ад зла.
Вернікі з парафіі МБ Нястомнай Дапамогі ў Парэччы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай найвышэйшы Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы і дапамагае заўсёды і ўсюды, святы заступнік спадарожнічае на шляху да святасці, а кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Ружанцовыя колы, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку ў сувязі са смерцю бацькі перасылаем выразы спачування і жалю. Няхай душа памерлага адпачывае ў супакоі.
Парафіяне з касцёлаў св. Андрэя Баболі ў Казловічах і Святой Сям’і ў Верцялішках

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.