ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Ян Павел ІІ і будучыня чалавецтва
Праз прызму пантыфікату святога Папы
"Чалавек застаецца сам для сябе істотай незразумелай. Яго жыццё пазбаўлена сэнсу, калі яму не адкрыецца Любоў, калі ён не сустрэнецца з Любоўю, калі не дакранецца да яе і нейкім чынам не зробіць яе сваёй, калі не знойдзе ў ёй жывога ўдзелу."
На самым пачатку свайго пантыфікату папа Ян Павел II засяроджваецца над будучыняй чалавецтва, над праблемамі, з якімі яно сутыкаецца, і акрэслівае дарогу, па якой варта ісці. Сапраўдны шлях чалавека разглядае як пілігрымку праз жыццё да Айца, якім ён быў створаны. †
У навучанні папы Яна Паўла II заўсёды гучалі словы: “годнасць”, “вартасць”, “праўда”, “свабода”. Яны былі скіраваны ў адрас кожнага чалавека, апісвалі яго адметныя якасці, рысы. Рысы, якія чалавек мае апрыёры, як прыналежны да Бога. “Якую ж каштоўнасць павінен мець чалавек у вачах Творцы, калі заслужыў такога магутнага Адкупіцеля, калі Бог «аддаў Сына свайго Адзінароднага», каб ён, чалавек, «не загінуў, але меў жыццё вечнае» (параўн. Ян 3, 16). Менавіта гэтае глыбокае здзіўленне вартасцю і годнасцю чалавека называецца Евангеллем, альбо Добрай Навінай. Называецца таксама хрысціянствам. Прадстаўляе місію Касцёла ў свеце...”, – такія разважанні чытаем у першай энцыкліцы Святога Айца “Redemptor Hominis” (“Адкупіцель чалавека”). Узгаданы дакумент быў абвешчаны ў сакавіку 1979 года, праз некалькі месяцаў пасля абрання Караля Вайтылы на пасад св. Пятра.
Будучыню кожнага чалавека і ўсяго свету Пантыфік адносіць да постаці Езуса Хрыста, якога называе “цэнтрам сусвету і гісторыі”: “Да Яго звяртаюцца мае думкі і маё сэрца ў гэты важны час гісторыі, у якім знаходзіцца Касцёл і вялікая сям’я сучаснага чалавецтва”.
Св. Ян Павел II звяртае ўвагу на тое, што зразумець сябе “да канца”, а не толькі праз “непасрэдныя, частковыя, часам павярхоўныя і нават фальшывыя крытэрыі і меры ўласнай сутнасці” магчыма толькі пры набліжэнні чалавека да Збаўцы, пры набліжэнні разам “са сваім неспакоем, няўпэўненасцю, а таксама слабасцю і грэшнасцю, са сваім жыццём і смерцю”. Езус бачыць людзей такімі, якія яны ёсць. Такімі Ён нас чакае і прымае.
У энцыкліцы Святы Айцец падкрэслівае таксама ролю Касцёла на шляху Хрыста да чалавека і чалавека да Хрыста. І пад гэтым агульным паняццем “чалавек” Пантыфік разумее канкрэтную асобу, кожнага ў свеце з яго “непаўторнай рэчаіснасцю быту і дзейнасці, свядомасцю і воляй, сумленнем і сэрцам”. Разумее “чалавека, які – кожны асобна (паколькі з’яўляецца менавіна «асобай») – мае сваю гісторыю жыцця і, найперш, уласную «гісторыю душы»”. Заданнем, місіяй Касцёла называе кіраванне позірку гэтага чалавека, а таксама “свядомасці і досведу ўсяго чалавецтва ў бок таямніцы Хрыста”. Без Хрыста цяжка быць сабой, будаваць адносіны з бліжнім і ўсім светам. “Я – дарога і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6). У “Redemptor Hominis” Пантыфік спасылаецца на гэтыя словы з Евангелля: “Езус Хрыстус з’яўляецца асноўным шляхам Касцёла. Ён сам наша дарога «ў дом Айца» (параўн. Ян 14, 2). Дарога да кожнай асобы. На гэтым шляху, які вядзе ад Хрыста да чалавека, на гэтым шляху, дзе Хрыстос «яднаецца з кожным чалавекам», Касцёл ніхто не можа спыніць”.
Сутыкнуўшыся з задачамі, якія ўзнікаюць на шляхах Касцёла [...], усведамляючы незаменнасць усіх гэтых шляхоў і адначасова цяжкасцей, якія на іх нагрувашчваюцца, тым больш адчуваем патрэбу ў глыбокіх адносінах з Хрыстом. Моцна гучаць у нас словы, якія Ён сказаў: «Без Мяне нічога не можаце зрабіць»
(Ян 15, 5).

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.