ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

14 чэрвеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Шпеню з нагоды 45-годдзя з дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, патрэбных ласкаў і бласлаўлення ад Бога, апекі Панны Марыі і ўсіх святых. Дзякуем Вам за працу па адраджэнні нашай парафіі, за духоўную апеку над намі, за тое, што, як Езус Хрыстус, з’яўляецеся нашым настаўнікам і ў хвіліны радасці, смутку ды жалю працягваеце руку дапамогі. Дзякуем Пану Богу за дар святарства для Вас, а Вашай маме – за тое, што выхавала Вас і на працягу многіх гадоў з’яўляецца ахвярнай дабрадзейкай нашай парафіі.
Вернікі з касцёла Апекі НПМ у Дайлідках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Антонію Філіпчыку з нагоды імянін жадаем здароўя, цёплых і сонечных дзён, шчодрых Божых дароў і ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай Пан Бог за ўсё Вас узнагародзіць.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Аксенцьеву з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, нястомных сіл і штодзённай радасці. Няхай Вас заўсёды ахінаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Маці. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы, а святы заступнік заўсёды будзе побач. Мы вельмі ўдзячны Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, а таксама гатовы заўсёды прыйсці з дапамогай. Дзякуем за павучальныя казанні, дабрыню, цярплівасць, сціпласць і клопат пра людзей.
Удзячныя вернікі з парафіі Лядск
❧✿❧
Паважанму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды дня нараджэння жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай Святы Дух напоўніць шэрыя дні глыбокім сэнсам Вашай паслугі, каб у брамы Неба на ўласных руках Вы прынеслі дар свайго ахвярнага жыцця дзеля большай Божай хвалы.
Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды дня нараджэння і 35-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем, каб Езус Хрыстус штодзённа Вас бласлаўляў, Маці Божая ахінала сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагаў годна выконваць святарскую паслугу і нястомна ўдзяляў свае дары. Жывіце ў радасці, а Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Дзякуем за шчырасць, дабрыню, любоў да людзей, за мудрасць, аптымізм, нястомнасць і вынаходлівасць у душпастырскай працы, за клопат пра нашу святыню. Молімся, любім, паважаем і ганарымся Вамі.
Парафіяльны камітэт і вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анел-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень сярод верных і добразычлівых людзей.
Сем’і Шчоцкіх і Каспяровіч
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастырскай паслузе, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы.
Парафіяне з касцёла в. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды 45-годдзя жадаем моцнага здароўя, радасці і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Езус Хрыстус ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая атачае любоўю і апекуецца Вамі. Усяго найлепшага ў жыцці!
Ружанцовае кола МБ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды 24-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, цярплівасці, дароў Святога Духа, радасці, выплываючай з паклікання, апекі святога заступніка і нястомнай дапамогі Маці Божай. Няхай на святарскай дарозе Вам спадарожнічае блізкасць Бога, які Вас паклікаў і якому Вы аддалі сваё жыццё.
Апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі св. Казіміра, Першамайск – Нецеч
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою і мноства дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом Ваша святарскае жыццё, Хрыстос будзе Вам Сябрам, а служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Сям’я Паўлюкевіч з аг. Алекшыцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя, шчасця, нязгаснага запалу веры і плённай паслугі на ніве Пана. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Маці Божая штодзённа адорвае пяшчотай і цеплынёй свайго сэрца. Жадаем рэалізацыі ўсіх планаў і зычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за адданасць у службе, клопат, любоў і павагу да кожнага з нас. Памятаем пра Вас у малітвах.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Антонію Філіпчыку з нагоды імянін і дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Панны Марыі і святога Антонія, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добрага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і шмат радасці. Шчыра дзякуем за клопат пра нас.
Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды імянін жадаем патрэбных Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Яму і людзям. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў, прыносячы задавальненне і радасць ад таго, чаго ўдалося дасягнуць.
Члены Рыцарства Беззаганнай і Адарацыйнага кола
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Алег Яновіч! З нагоды дня нараджэння жадаем Вам шмат Божых ласкаў, здароўя, шчасця і радасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам, а кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Сям’я Карнеловіч з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды 45-годдзя з дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, а таксама людской дабрыні. Мы ўдзячны Богу за тое, што ў нас служыць шчыры ў малітве святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі і заўсёды знаходзіць добрае слова для кожнага чалавека. Ваша глыбокая вера ў Бога, эрудыцыя, інтэлігентнасць і самаадданасць у душпастырскай працы заварожваюць. Вы наш мудры духоўны настаўнік. Дзякуй за тое, што лечыце нашы душы.
Касцёльны камітэт, апостальства “Маргарытка” і вернікі з Ліды-Фары
❧✿❧
Паважанаму Айцу Юзафу Гензу з нагоды 50-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем вялікай радасці з кожнага дня паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, здароўя і ўсяго добрага. Няхай Бог, багаты на міласэрнасць, бласлаўляе Вас на далейшыя гады святарскага жыцця.
Супольнасць Францішканскага ордэна свецкіх, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, плённай душпастырскай паслугі, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз жыццё.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Паважанай Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды імянін жадаем мноства Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка, дароў Святога Духа, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай кожны дзень будзе напоўнены моцай, любоўю, верай і надзеяй на лепшае.
Вернікі з парафіі Поразава і Свіслач
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Яновічу з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, сіл, радасці і душэўнага супакою. Дзякуем за дабрыню, зычлівасць і зразуменне, якімі адорваеце людзей. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўдзяляе свае ласкі, а Маці Божая, святы заступнік і Анёлахоўнік падтрымліваюць у рэалізацыі душпастырскай паслугі і нястомна маюць у сваёй апецы.
Парафіяне і члены Ружанцовага кола св. Юзафа з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму ў сувязі са смерцю бацькі складаем свае шчырыя спачуванні. Няхай Пан Бог прыме душу памерлага ў сваё Валадарства, а Вам аблегчыць боль ад страты блізкага чалавека.
Парафіяне з капліцы ў Масалянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму ў сувязі са смерцю бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування, яднаючыся ў малітве аб вечным супакоі для памерлага. Вернікі з парафіі Малая Бераставіца
❧✿❧
Паважанай Сястры Фаўстыне Цыдзік і ўсёй сям’і, паглыбленай у жалобу ў сувязі са смерцю любімай мамы Юзэфы, выражаем свой глыбокі жаль і перасылаем словы спачування.
Падапечныя з Дома міласэрнасці ў Каменцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.