ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Як удзельнічаць у Імшы анлайн?

Задай пытанне

Удзел у св. Імшы праз анлайн-трансляцыю не з’яўляецца альтэрнатыўнай формай ці рытуалам літургіі Касцёла, але вымушанай мерай і дапамогай, якая ў дадзеных абставінах дазваляе вернікам падтрымліваць духоўнае жыццё і лучнасць з супольнасцю Касцёла.
    Хоць фізічна мы не прысутнічаем у святыні, аднак духоўна злучаемся з тым, што там адбываецца.
Варта ўдзельнічаць у св. Імшы ў прамым эфіры, а не праглядаць яе ў запісе. На шчасце, сёння можам знайсці трансляцыі ў розныя гадзіны дня. Як у касцёл стараемся прыйсці загадзя, каб падрыхтавацца да літургіі, так і дома не ўскокваем хуценька да манітора, але раней плануем адпаведную гадзіну. З павагі да Хрыста і літургіі Касцёла стараемся адпаведна апрануцца.
    Па магчымасці, неабходна ўдзельнічаць у св. Імшы ўсім разам, дапамагчы арганізаваць прагляд старэйшым і хворым членам сям’і і патлумачыць дзецям, што зараз будзе адбывацца і чаму молімся дома, а таксама што гэта не час для забавы. Трэба змясціць тэхнічныя сродкі прагляду так, каб яны былі бачныя старэйшым і хворым, якія самі не могуць устаць з ложка.
    Належыць максімальна адкласці на пазней усе іншыя справы. Не выходзім зрабіць гарбату падчас казання і не праглядаем навіны падчас удзялення Камуніі. Не будзе годным удзелам “слуханне Імшы” тады, калі гатуем вячэру. Не зашкодзіць выключыць ці адкласці ўбок гаджэты. Стараемся пазбягаць размоў паміж сабой, каментарыяў. Трэба памятаць, што збіраемся перад экранам не для прагляду нейкай тэлеперадачы, але каб духоўна злучыцца з Найсвяцейшай Ахвярай, якая адбываецца ў святыні.
    Не будзе годным удзел у св. Імшы лежачы на канапе альбо нават седзячы ў крэсле. Вядома, не паставім дома кленчнік і не пабудуем лаўкі і канфесіянал, але варта падрыхтаваць месца так, каб гэта спрыяла больш сур’ёзнаму і глыбокаму перажыванню літургіі. Прыгожым жэстам будзе паставіць побач з экранам крыж і свечку. Гэта не абавязковая ўмова для важнасці св. Імшы, але цудоўны знак, які крыху наблізіць да нас атмасферу Эўхарыстыі.
    Вядома, пры такім удзеле ў Ахвяры Хрыста немагчыма будзе спажыць Яго Цела. На шчасце, Касцёл пакінуў вернікам магчымасць карыстання з духоўнай Камуніі. У нас павінна нарадзіцца туга па прыняцці Цела Хрыста і глыбокае жаданне і пастанова прыняць Яго, як толькі дазволяць абставіны.
    Вельмі добра памаліцца разам перад пачаткам і пасля заканчэння трансляцыі св. Імшы. Напрыканцы стараемся пэўны час трываць у цішыні, дзякуючы Богу за шматлікія ласкі, якімі Ён адорвае кожнага з нас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.