ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (212)

Прэса

aleteiaЗа ўвесь свет
   Амерыканскі і мексіканскі акцёр, музыкант і кінапрадзюсар Эдуарда Верастэгі моліцца Ружанцам за спыненне пандэміі каранавіруса.
Кожны дзень у 13.00 па мексіканскім часе вядомы дзеяч распачынае ў інтэрнэце трансляцыю сваёй малітвы дома перад абразом Маці Божай. Да яго далучаюцца людзі з розных краін. Гэта не толькі католікі, але і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій, габрэі і ўсе людзі добрай волі. Эдуарда паставіў сабе за мэту сабраць як мінімум 50 тыс. чалавек, каб маліцца на ружанцы ў свята Маці Божай Фацімскай. У выніку маліліся больш за 200 тыс. Супольныя малітвы працягваюцца. Да іх можа далучыцца любы жадаючы.

ekai tonalne Акт вандалізму
Невядомыя дагэтуль злачынцы перакулілі 10-метровы крыж вагой у тону, усталяваны на вяршыні гары Сэнт-Луп (Францыя).
Паводле інфармацыі мясцовай жандармерыі, вандалы, верагодна, выкарыстоўвалі дрыль, якім скінулі вялікую металічную структуру. На абрубку вышынёй 1 метр яны напісалі аэразолем пафранцузску “Свецкі пік” і “Ерэтыкі” і па-англійску “Сіла ведзьмы”, што можа быць спасылкай на паганскую сімволіку. Пашкоджаны крыж ужо станавіўся ахвярай вандалізму ў 1989 годзе (але тады ён не быў перавернуты). І ўлады, і жыхары гарантуюць, што крыж зноў будзе ўстаноўлены на сваім месцы.
logo niedziela   Выратавальная акцыя
Мільёны людзей пацярпелі ў выніку маштабнага цыклона, які абрынуўся на 2 штаты на ўсходзе Індыі і частку Бангладэш.
Разбурэнні велізарныя. Шмат людзей эвакуіраваны. Многія адмаўляюцца ад прытулкаў, падрыхтаваных на выпадак стыхійных бедстваў, паколькі яны ў цяперашні час выкарыстоўваюцца ў якасці каранцінных цэнтраў у сувязі з каранавірусам. Мацней за ўсё цыклон закрануў самых бедных. У акцыю дапамогі ўключылася “Caritas Internationalis”, якая дастаўляе патрабуючым ежу, ваду і неабходныя дэзінфіцыйныя сродкі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.