ГРОДНА
Субота,
23 верасня 2023 года |
З каталіцкіх СМІ (211)

ў Беларусі іерарха
5 мая дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец ОР адзначыў 75-годдзе.
Яго Эксцэленцыя нарадзіўся ў Стараволі, што на Брэстчыне, у набожнай каталіцкай сям’і. Скончыў Рыжскую духоўную семінарыю, уступіў у Ордэн Братоў Прапаведнікаў (дамініканцаў). 3 чэрвеня 1984 года прыняў святарскае пасвячэнне. Служыў на Піншчыне.6 мая 1999 года папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Дэвізам служэння іерарха з’яўляюцца словы з малітвы “Ойча наш” – “Fiat voluntas Tua” (“Будзь воля Твая”). †

псіхіятрычныя
бальніцы
Бельгійская кангрэгацыя братоў міласэрнасці пакінула 15 псіхіятрычных бальніц, якімі яны валодаюць, пасля рашэння Кангрэгацыі дактрыны веры аб забароне гэтым установам выкарыстоўваць слова “каталіцкі” ў сваіх назвах з-за згоды на эўтаназію пацыентаў.
Ватыканская кангрэгацыя падкрэсліла, што “эўтаназія застаецца недапушчальнай нават у крайніх выпадках”. Згодна з вучэннем Касцёла, рэалізацыя такой практыкі ў каталіцкіх шпіталях немагчыма, роўным чынам, як і супрацоўніцтва ў гэтым плане з грамадзянскімі ўстановамі.
Статую Хрыста-Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) асвяцілі такім чынам, што на твары фігуры з’явілася ахоўная маска.
Адзін з самых вядомых у свеце помнікаў, які ўзвышаецца на 700-метровай гары, зачынены для турыстаў з сярэдзіны сакавіка. З таго часу статуя нясе маўклівыя пасланні, адлюстраваныя з дапамогай лазернага святла. Часцей за ўсё гэта словы падтрымкі і падзякі ўрачам у барацьбе з каранавірусам.Сярод іншых, на абліччы Хрыста была заўважана ахоўная маска, а на грудзях – вялікае сэрца і надпіс: “Mascara salva” (“Маска ратуе”). Гэты жэст нагадвае пра важнасць выкарыстання сродкаў аховы для ўсіх людзей, якія выходзяць з дому.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 100 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.