ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

VI ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Ян 14, 15–21
Езус сказаў сваім вучням: “Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае.
    А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень спазнаеце, што Я ў Айцу Маім і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму”.

Палюбіць мову любові
   Езус выдатна ведаў, каго пакінуць нам пасля свайго адыходу, каб не засталіся сіротамі. Ён паабяцаў спаслаць Святога Духа, які ад Яго імя будзе выконваць справу збаўлення. Наказаў людзям маліцца: “Дай нам Духа, і мы зноў адродзімся”.
    Чалавек павінен пастаянна адраджацца, каб жыць па-Божаму. Сілу нараджэння ў сабе мае любоў. Святы Дух як Бог з’яўляецца Любоўю, і мы ідзём насустрач гэтаму Духу з любоўю ў сэрцах і на далоні. Толькі на такой мове можам размаўляць з Ім.
    Езус хацеў, каб пасля Яго адыходу мы легітыміраваліся любоўю. Яна творчая, гэтак жа, як творчы і сам Святы Дух, які пасяляецца ў сэрцы кожнага, хто жыве любоўю. Менавіта тады чалавек атрымлівае Сябра, Заступніка і Суцяшальніка. Наша задача – палюбіць мову любові, бо яна заўсёды мае крыніцу ў Богу.
    Дык адкрыймася таму Духу, які ёсць Духам Праўды і Любові. Злучаныя з Ім, будзем жыць надзеяй канчатковага з’яднання калісьці з Хрыстом у Небе.
● Ці заўсёды маю жаданне жыць з Богам?
● Ці малюся да Святога Духа?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.