ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

НЯДЗЕЛЯ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Разважанні з Божым Словам

Ян 20, 19–31
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!”. І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Святога Духа. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”. Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: “Мы бачылі Пана”. Але ён сказаў ім: “Калі не ўбачу на руках Яго ран ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу”. І праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: “Спакой вам!”. Потым кажа Тамашу: “Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым”. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: “Пан мой і Бог мой!”. Езус кажа яму: “Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў”. Шмат іншых цудаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсць Месія, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае.

Спазнаць міласэрнасць
   Вучні ўжо ведаюць, што магіла пустая, што некаторыя сустрэлі ўваскрослага Езуса. Нягледзячы на гэта, сядзяць пад замком і баяцца. Не разумеюць сэнсу падзей. Ім недастаткова ўбачыць уваскрослага Настаўніка, патрабуюць унутранага святла – патрабуюць Святога Духа. Таму Хрыстос, які з’яўляецца сярод іх, гаворыць: “Прыміце Святога Духа”. Такім чынам Ён прадвяшчае і папярэджвае аб тым, што адбудзецца ў дзень Пяцідзесятніцы.
    Дар Спаслання Духа звязаны з прабачэннем грахоў, што з’яўляецца адной з галоўных праяў Божай міласэрнасці. Яна нараджае нас да незнішчальнай спадчыны, г. зн. да вечнага жыцця ў Небе – мэты нашай веры. Неба абсалютна не належыць чалавеку, гэта дар міласэрнага Бога. А паколькі нас чакаюць такія цудоўныя перспектывы, можам сапраўды цешыцца, нават калі вымушаны будзем “перажыць крыху смутку з-за разнастайнага вопыту”. Той, хто спазнае міласэрнасць, не затрымлівае яе для сябе, але дзеліцца ёй, як хлебам, з іншымі.
● Ці здольны я аказаць міласэрнасць іншым?
● Якім для мяне з’яўляецца Бог?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.