ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (5)

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Камісія па справах грамадскай дзейнасці і прававых адносін са свецкімі ўладамі
    1. Што Вы ведаеце пра сацыяльнае вучэнне Касцёла?
    2. Як разумееце выраз, што свецкія вернікі пакліканы да апостальскай місіі ў сучасным свеце?
    3. Ці заўважаеце пасіўнасць свецкіх вернікаў адносна спраў Касцёла ў грамадскім жыцці? Як схіліць людзей да большай адказнасці за грамадскія справы Касцёла?
    4. На чым павінна засноўвацца грамадская місія свецкіх католікаў у нашым, беларускім грамадстве?
    5. Што патрабуе ўвагі ва ўзаемаадносінах паміж Касцёлам і дзяржавай?
    6. Што ва ўзаемаадносінах паміж Касцёлам і дзяржавай Вы лічыце найбольш важным і патрэбным?

    Камісія па справах дабрачыннай паслугі
    1. Ці ведаце Вы пра існаванне такой арганізацыі, як “Карытас”?
    2. Ці прымалі калі-небудзь удзел у акцыях, зладжаных “Карытас” (збор сродкаў для патрабуючых, дапамога бедным і інш.)?
    3. Ці ёсць аддзяленне (філіял) “Карытас” у Вашай парафіі?
    4. Ці былі б Вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з “Карытас”, і ў якой форме (напрыклад, фінансавая дапамога, праца, валанцёрства)?
    5. Па Вашым меркаванні, хто сёння мае найбольшую патрэбу ў дапамозе “Карытас”?
    6. Якія патрэбы маюць вернікі Вашай парафіі? Якім групам людзей першасна неабходна дабрачынная дапамога?
   
   Камісія па справах агульнага
  і спецыялізаванага душпастырства

    1. Якія формы душпастырства існуюць у Вашай парафіі?
    2. Ці лічыце адпаведным удзел святароў у гэтай дзейнасці?
    3. Якую ролю свецкіх вернікаў бачыце ў пастаральнай дзейнасці ў Вашых парафіях?
    4. Па Вашым меркаванні, ці ёсць патрэба стварэння Дыяцэзіяльнай школы па падрыхтоўцы аніматараў?
    5. Як прапануеце актывізаваць удзел вернікаў у пастаральнай дзейнасці Касцёла?
    6. Якія формы спецыялізаванага душпастырства лічыце незадавальняючымі або якіх не хапае ў дыяцэзіі?
    7. Якія прапановы можаце ўнесці ў агульнадыяцэзіяльныя душпастырскія праграмы?
   
    Камісія па справах
   літургічнага душпастырства
   і сакраментальнага жыцця

    1. Чым для Вас з’яўляецца літургія? Што разумееце пад гэтым паняццем?
    2. Ці існуюць у Вашых парафіях мясцовыя традыцыі, звязаныя з перажываннем нядзельнай Эўхарыстыі?
    3. Ці варта цэлебраваць асобныя св. Імшы для дзяцей і моладзі?
    4. Па Вашым меркаванні, што трэба зрабіць, каб павялічыць свядомасць вернікаў у неабходнасці рэгулярна прымаць удзел у нядзельнай св. Імшы і парафіяльных набажэнствах?
    5. На Ваш погляд, якія трэба ўвесці змены для больш эфектыўнай падрыхтоўкі вернікаў да прыняцця сакрамантаў хросту, споведзі, Эўхарыстыі, канфірмацыі, сужэнства?
    6. Ці згодныя Вы вярнуць звычай “вячыстых адарацый” у парафіях дыяцэзіі (паводле традыцыі, штодня на працягу кожнага года ў адной з парафій адбываецца бесперапынная эўхарыстычная адарацыя ў інтэнцыях Гродзенскай дыяцэзіі)?
    7. Ці лічыце, што касцёлы і капліцы дыяцэзіі дастаткова адкрытыя для малітвы і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту?
    8. Ці варта стварыць Дыяцэзіяльны курс літургічнай фармацыі вернікаў?
   
   Падкамісія па справах
  касцёльнай музыкі і спеву

    1. Як лічыце, на якім узроўні знаходзіцца касцёльны спеў і музыка ў Вашых парафіях?
    2. Ці існуюць у Вашых парафіях касцёльныя хоры? Калі так, то якую маюць ступень падрыхтоўкі?
    3. Ці бачыце патрэбу стварэння ў дыяцэзіі Школы па падрыхтоўцы арганістаў і касцёльных музыкантаў?
    4. Як рэагуеце на правядзенне канцэртных выступленняў або іншых мерапрыемстваў у касцёлах і капліцах?
    5. Якія можаце прапанаваць умовы для выступленняў свецкіх музыкантаў і спевакоў у касцёлах і капліцах дыяцэзіі?
    6. Ці бачыце неабходнасць выдання новых спеўнікаў, і якой мове аддаеце перавагу (польскай, беларускай, рускай)?    
   
    Прыняць удзел у сінадальнай працы можа кожны жадаючы. Запоўнены апытальнік неабходна даслаць у сакратарыят Сінода на паштовы адрас: 230025, г. Гродна, вул. К. Маркса, 4, Курыя, – або на электронную скрыню: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.