ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Адзіная абарона ў Бога

Слова рэдактара

 Ужо хутка распачнецца Вялікі пост, час ласкі і збаўлення. Разам з Езусам будзем выведзены ў пустыню і паддадзены спакусам.
   Пост Хрыста з’яўляецца адсылкай да 40-гадовай вандроўкі Ізраіля з егіпецкага палону ў Абяцаную Зямлю, а таксама прататыпам Вялікага посту Касцёла, які рыхтуе да Вялікадня. Будзем разважаць над тым, як адмовіцца ад неўпарадкаваных прывязанасцей і нанова звярнуцца да Бога.
    З самага пачатку да рэкамендаваных Касцёлам пакаянных практык належаць пост, малітва і міласціна.
Яны азначаюць асаблівую стрыманасць у ежы, звяртанне з сыноўскай адданасцю да міласэрнага Айца і акружэнне міласэрным клопатам убогіх. “Існуе тры рэчы, на якіх грунтуецца вера, трымаецца набожнасць і трывае цнота: малітва, пост і ўчынкі міласэрнасці. Тое, чаго дабіваецца малітва, з’ядноўвае пост, а дасягае міласэрнасць. Тры гэтыя рэчы з’яўляюцца адным цэлым і даюць адно аднаму жыццё”, – сцвярджаў св. Пётр Хрызалог.
    Сёння цяжка зразумець сэнс шматвекавога і нязменнага навучання Касцёла. Спажывальніцтва і матэрыялізм, якія пануюць у свеце, замест таго, каб заспакойваць патрэбы, увесь час ствараюць новыя і вядуць да бясконцага самазадавальнення. Чалавек нават не мае часу на размову з самім сабой, з бліжнім і з Богам.
    Перыяд Вялікага посту нам вельмі і вельмі неабходны, бо сапраўды патрабуем духоўнай падрыхтоўкі, аднаўлення, навяртання, каб маглі поўнасцю акунуцца ў таямніцу пасхальных свят. Гэта час асаблівага ўздзеяння Бога, які адорвае людзей патрэбнымі ласкамі. Аднак Ён не робіць таго насуперак чалавечай волі, таму неабходна наша адкрытасць на Божую ласку, якую атрымліваем у святых сакрамантах, праз чытанне Бібліі, удзел у рэкалекцыях і набажэнствах.
    Дарагія Чытачы!
   Навучаныя словамі св. Пятра Хрызалога, памятайма пра тое, што малітва, учынкі міласэрнасці і пост – наша адзіная абарона ў Бога. Тром гэтым абшарам сэнс надае любоў – найважнейшая прастора вольнасці, якою нас адарыў Стварыцель.
    Перажываючы сёлетні час велікапоснага засяроджання, нададзім свайму жыццю значэнне, занясём яго да Хрыста і асвецім святлом Евангелля!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.