ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

26 студзеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

АХВЯРАВАННЕ ПАНА

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды свят Божага Нараджэння і Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на плённае і доўгае служэнне, а Маці Божая атуляе плашчом мацярынскай апекі.
З пашанай і малітвай удзячныя вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы, Войстам
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвiчу з нагоды Iмянiн жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай радасць i дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы, а Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе мацярынскай любоўю. Дзякуем за нязгасны запал у святарскай паслузе. Нiзкi Вам паклон за дабрыню, мудрыя і добрыя словы.
З удзячнаcцю парафiяне з касцёла св. Францiшка Асiзскага ў Свiслачы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Юрый Бяганскі! З нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Вам самай вялікай любові, бо адчуваем, ведаем і бачым, што Вы так прыгожа рэалізуеце яе ў жыцці, паказваеце яе нам і вучыце ёй нас. Старайцеся з пакорай уваходзіць у чарговыя этапы свайго жыцця, каб не прапусціць важныя і цудоўныя знакі Любові. Няхай гадавіна дня нараджэння стане брамай, у якую ўвойдуць шчасце і здароўе, а на твары паселіцца радасць, апранутая ва ўсмешку. Няхай кожны сустрэты чалавек дзеліцца з Вамі сваёй дабрынёй, Хрыстос – Найвышэйшы і Вечны Святар – бласлаўляе ў намаганнях, якія Вы чыніце для Бога і збаўлення чалавека, а Найсвяцейшая Маці падтрымлівае ў гэтай справе.
Вернікі з парафіі Наведвання НПМ у Тракелях
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добрыя і зычлівыя людзі, здароўе толькі ўзмацняецца, а ў сэрцы заўсёды жывуць вера, надзея і любоў. 100 гадоў!
Парафіяне з Галынкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння жадаю шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, добрага здароўя на доўгія гады, цярплівасці ў службе Богу і людзям. Няхай прамяні з міласэрнага Сэрца Езуса заўсёды асвячаюць Ваш шлях, а паслуга прыносіць шчодры плён.
З малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму з нагоды Дня нараджэння складаю сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, нязгаснага запалу і моцнай веры. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць сіл і натхнення, а Найсвяцейшая Панна Марыя кожны дзень адорвае чуласцю і цяплом свайго сэрца.
З малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Генрыху Яблонскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехамі ў душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
З памяццю ў малітве вернікі з Забалаці
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння жадаем у сваёй святарскай паслузе заўсёды чэрпаць моц з Божай крыніцы і быць для ўсіх у кожным слове голасам Бога, у кожным учынку – Яго дабрынёй, у кожным жэсце – Яго міласэрнасцю. Няхай Бог адорыць Вас доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкасцях святарскай паслугі. Заўсёды будзьце шчаслівым і радасным ад служэння Богу і чалавеку. Няхай нястомна побач з Вамі будуць добразычлівыя людзі.
Вернікі з парафіі св. Андрэя Баболі ў Казловічах і Святой Сям’і ў Верцялішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Спірыдону з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шмат сіл для рэалізацыі Божых планаў, стойкасці, душэўнага супакою, сапраўднай радасці, аптымізму і нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям. Жадаем клапатлівай апекі Маці Божай і святога Заступніка, а таксама шчодрых ласкаў ад міласэрнага Пана.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Айцу Томашу Ксёнжкевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага слова, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая і святы Заступнік заўсёды апекуюцца.
Шчасці Божа! Парафіяне з Азёраў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, заўсёды добрых і зычлівых людзей навокал, а таксама дасягнення ўсіх мэт. Няхай Маці Божая ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця, а Пан Езус прытуляе да свайго сэрца, абараняе ад няшчасцяў і хвароб, бласлаўляе і дадае сіл для плённай душпастырскай працы.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Галынкі
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Валерый Быкоўскі! З нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Вам, каб усё задуманае знайшло рэалізацыю ў жыцці, праца прыносіла радасць і задавальненне, вочы ззялі ад шчасця, а на жыццёвым шляху сустракаліся толькі добрыя і зычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя, сіл, бясконцай веры і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Хрыстос будзе для Вас Сябрам, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, шмат сіл і цярплівасці. Няхай Хрыстос адорвае сваімі ласкамі, Святы Дух асвячае шлях, Панна Марыя апекуецца Вамі і вядзе найпрыгажэйшай сцежкай да Пана Езуса, а кожны дзень прыносіць радасць.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Бураку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Дзякуем за ахвярную працу, мудрыя словы і бацькоўскі клопат пра сваіх парафіян.
Удзячныя вернiкi з в. Даўнары
❧✿❧
Паважаныя Айцы Вітольд Жэльветра і Віталій Юркевіч, Ксяндзы Юрый Грыцко і Ігар Анісімаў! Дзякую Пану Богу за тое, што паслаў Вас на мой жыццёвы шлях. Шчыра ўдзячна Вам за веру, любоў, дапамогу, зычлівасць, цярплівасць, добрыя сэрцы і мудрыя словы. Няхай дарога, якой Вы штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе – моцным, а радасць – нязгаснай. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі.
Лідзія Юшкевіч
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Пузыну ў сувязі з адыходам у вечнасць бацькі Рамуальда, складаем словы спачування і хрысціянскай падтрымкі. Няхай Пан прыме душу памерлага ў сваё Валадарства.
Вернікі з парафіі Анжадава

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.