ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

Лк 2, 22–32
ККалі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса прынеслі Яго ў Іерусалім, каб прадставіць перад Панам, як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану; каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або два галубкі. Жыў у Іерусаліме чалавек, імя якога Сімяон. Быў гэта чалавек праведны і пабожны, які чакаў суцяшэння Ізраэля, і Святы Дух спачываў на ім. Адкрыў яму Святы Дух, што ён не ўбачыць смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў, натхнёны Духам, у святыню. І калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закона, ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў: “Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў: святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраэля”.

Марыя – прыклад ахвяравання
   Бог нястомна прамаўляе да чалавека пра сваю любоў мовай жэстаў. Аб ёй сведчыць уцелаўленне, нараджэнне ва ўбогай стайні, шматлікія аздараўленні церпячых, перамяненне на гары Фавор, абмыццё ног апосталам, устанаўленне Эўхарыстыі, укрыжаванне, уваскрасенне… Гэтую Боскую мову жэстаў выдатна разумее Марыя. Новы Запавет паказвае, як ад моманту звеставання ажно да крыжа, уваскрасення і спаслання Святога Духа Беззаганная ўслухоўваецца ў Слова Бога і адказвае на яго. Паміж Імі нараджаецца дыялог любові, які працягваецца і сёння.
    Найсвяцейшая Панна Марыя, становячыся Маці Езуса, ведае, што Яе Сын цалкам належыць Богу. У пакорным жэсце любові ахвяруе Яго Айцу ў святыні. Прароцтва Сімяона пра меч, які пройдзе праз сэрца Маці, нбы наводзіць на думку, што Марыя страціць свайго Сына. І сапраўды, у будучым Яна становіцца сведкам страшнай смерці Хрыста. Аднак зноў знаходзіць Езуса, ужо ўваскрослага, каб пазней быць Ім унебаўзятай.
    Папросім Беззаганную, каб навучыла нас аддаваць Богу – у жэсце любові і даверу – усё добрае, што мы ад Яго атрымалі, каб мы сталі вольнымі і здолелі любіць Пана не з-за Яго дароў, але з-за Яго самога, прагнучы адказваць на Яго любоў узаемнасцю.
● Ці здольны я аддаць Пану Богу ўсё?
● Як ахвяруюся для іншых людзей?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.