ГРОДНА
Аўторак,
26 верасня 2023 года |
З каталіцкіх СМІ (202)

Запрацаваў інтэрнэт-сайт Jezuity.by – беларускамоўны рэсурс найбольшай у Касцёле манаскай супольнасці, да якой належыць таксама папа Францішак.
На сайце прадстаўлена інфармацыя пра дзейнасць айцоў езуітаў, іх заснавальніка, адметныя рысы паклікання, педагогікі і духоўнасці. Акрамя новых матэрыялаў, у адным месцы цяпер сабраны пераклады і аўтарскія матэрыялы па ігнацыянскай духоўнасці са старонак іншых рэсурсаў. Вернікі Касцёла ў Беларусі і ўсе зацікаўленыя суайчыннікі могуць глыбей пазнаёміцца з гэтай багатай духоўнасцю і ўзбагаціцца яе незлічонымі скарбамі. †

Напярэдадні ўрачыстасці Трох Каралёў з па мешай меры 15-ці калядных шопак у нямецкіх касцёлах зніклі фікуркі Мудрацоў з Усходу.
Аказалася, што гэта спланавала група мастакоў у межах акцыі “Выключаныя – Тры Каралі ля брам Еўропы”, мэта якой – звярнуць увагу на лёс бежанцаў, што накіроўваюцца з Афрыкі і Блізкага Усходу да межаў Еўропы. На іх думку, эмігрантаў, якія знаходзяцца ў лагерах, неабходна як мага хутчэй рассяліць у Германіі і іншых краінах Еўрасаюза.У кожным касцёле актывісты пакінулі ў шопцы ліст, дзе патлумачылі сутнасць акцыі. Фігуркі былі вернуты ў касцёлы 6 студзеня.

Пад такой назвай адкрылася выстава марыйных фігур у санктуарыі Маці Божай у Фаціме (Партугалія).
Мэтай экспазіцыі, якую можна ўбачыць у базіліцы Найсвяцейшай Тройцы, з’яўляецца надыходзячая сотая гадавіна выканання першай фігуркі Маці Божай Фацімскай, выразанай на падставе сведчання с. Луцыі – адной з 3-ох дзяцей, якія ўдзельнічалі ў аб’яўленнях у 1917 годзе.Фігура Маці Божай Фацімскай не толькі наведваецца шматлікімі пілігрымамі ў гэтым партугальскім горадзе, але таксама часта падарожнічае па свеце. У фацімскім санктуарыі ёсць больш дзесятка фігур, якія штогод высылаюцца ў розныя куткі зямнога шара.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 97 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.