ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Аб Хросце. Каментарый святара

Задай пытанне

Для таго, каб прыняць хрост, спачатку кандыдат павінен выказаць сваё жаданне стаць хрысціянінам. Звычайна гэта адбываецца ў індывідуальнай размове з душпастырам. Пры хросце дзіцяці такое жаданне выказваюць бацькі.
    Пры ўдзяленні хросту дзіцём лічыцца асоба да заканчэння 7-га года жыцця. Калі дзіця мае больш за 7 гадоў, то яно павінна быць ахрышчана як дарослы чалавек (кан. 852 §1, кан. 97 ККП).
Зразумела, што перад удзяленнем сакраманту павінна адбывацца адпаведная падрыхтоўка (сустрэчы са святаром). Гэта датычыць як таго, хто прымае хрост (калі ён дарослы), так і бацькоў, хросных. Хросныя выбіраюцца кандыдатам да хрышчэння, яго бацькамі або тымі, хто іх замяняе, у выключных выпадках – пробашчам або распарадчыкам. Акрамя таго, трэба быць здольнымі да гэтага і мець намер выканаць дадзены абавязак.
    Што да хросту дарослых, то ад самага пачатку існавання Касцёла практыкуецца даволі працяглы час катэхуменату – асаблівай падрыхтоўкі да прыняцця сакрамантаў хрысціянскага ўтаямнічання: хросту, канфірмацыі і Эўхарыстыі. Гэта вельмі важны перыяд у жыцці чалавека, які павінен адпаведным чынам падрыхтавацца да прыняцця вялікага Божага дару. Падчас катэхуменату вернікі наведваюць катэхезу, на якой абмяркоўваюцца як дактрынальныя пытанні, так і сутнасць рэлігійных практык. Катэхумены даведваюцца пра асноўныя праўды хрысціянскай веры, Біблію, запаведзі, гісторыю збаўлення, структуру і сэнс св. Імшы.
    Варта таксама адзначыць, што Касцёл ніколі не адмаўляе ў хросце асобам, якім пагражае смерць. Але патрабуе ад іх раскрыцця намеру прыняць сакрамант і абяцання, што будуць дзейнічаць у адпаведнасці з загадамі хрысціянства (кан. 865 ККП). У сітуацыях пагрозы жыццю не ставіцца пытанне аб абавязку катэхуменату.
    Мы ведаем, што пры хросце адпускаюцца ўсе грахі, і чалавеку не трэба спавядацца. Аднак ён ужо павінен умець абуджаць жаль за свае грахі. Рэкамендуецца, каб новаахрышчаныя, калі ёсць такая магчымасць, атрымалі сакрамант канфірмацыі і першую св. Камунію – ўсе сакраманты хрысціянскага ўтаямнічання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.