ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

Мц 1, 18–24
Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, Яна зачала ад Святога Духа. Юзаф жа, муж Яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: “Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў Ёй, ёсць ад Святога Духа. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: «Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эмануэль», што азначае «з намі Бог»”. Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

Знайсці ласку ў Бога
   Звеставанне належыць да найпрыгажэйшых сцэн з Евангелля, паказвае сустрэчу любові Бога і чалавека. Анёл называе Марыю поўнай ласкі і абвяшчае, што Пан з Ёю. Гэтая важная праўда аб тым, што Бог выходзіць да чалавека з ініцыятывай. Аднак Яго любоў прагне быць узаемнай.
    Натуральным шляхам развіцця любові з’яўляецца імкненне прыносіць плён. Гэта ён сведчыць аб харастве і сапраўднасці міжасобасных зносін. Плодам сустрэчы Бога з Марыяй стала цудоўнае зачацце Езуса, здзейсненае праз Святога Духа. У нашым жыцці назіраем нешта падобнае. Кожны чалавек перажывае ўласнае звеставанне і атрымлівае запрашэнне прынесці плод. Такім чынам, у нас прагне нарадзіцца Хрыстос, каб любіць і збаўляць. Прымаючы Божую ласку, як Марыя, дазваляем Пану здзяйсняць цуды ў жыцці.
● Ці прыносяць плён мае штодзённыя словы і ўчынкі?
● Як супрацоўнічаю з ласкай, дадзенай мне Панам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.