ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

24 лістапада 2019 года

Ад шчырага сэрца

ХРЫСТА - ВАЛАДАРА СУСВЕТУ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог штодзённа адорвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца.
Былыя парафіяне з Галавенчыцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаю шчодрых Божых ласкаў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі праходзіць у супакоі і радасці, здароўе будзе моцным, планы заўсёды рэалізуюцца, а побач знаходзяцца добразычлівыя людзі. Жадаю таксама шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка.
З памяццю ў малітве Андрэй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі кожны дзень, Пан Бог спасылае свае шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай апекі. Жадаем таксама, каб кожны дзень жыцця праходзіў у радасці, мары здзяйсняліся, а святарская паслуга прыносіла багаты плён на ніве Пана.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, непахіснай надзеі, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, а таксама нязгаснага запалу веры. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а святы Заступнік штодзённа апекуецца і суправаджае на шляху ў Нябеснае Валадарства.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Рандзілаўшчыны
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Агелю з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены радасцю і цеплынёй, здароўе будзе моцным, сілы нязломнымі, а людзі навокал – добразычлівымі. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, а Панна Марыя трымае ў сваёй мацярынскай апецы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды і Шчучына
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, добрых і шчырых людзей, гатовых заўсёды дапамагчы, а таксама шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бярозаўкі
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Зую з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай святы Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае на шляху да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, адорвае здароўем, радасцю і супакоем, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліпнішкаў
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Врублеўскаму з нагоды Імянін перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай у здароўі і радасці праходзяць гады жыцця, Святы Дух падтрымлівае ў выкананні такой нялёгкай душпастырскай службы, а Найсвяцейшая Маці бласлаўляе кожны Ваш дзень. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Дзевятоўка
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвiчу з нагоды 12-годдзя святарскiх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя вiншаваннi. Няхай добры Бог узнагароджвае Вас моцным здароўем, бласлаўляе i вядзе найлепшым шляхам, a нашы малiтвы будуць для Вас падтрымкай. Жадаем шмат сiл у пераадоленнi людскiх слабасцей. Дзякуем за добрае сэрца, цярплiвасць i клопат пра нашу святыню.
З удзячнасцю парафiяне з касцела св. Францiшка Асiзскага ў г. Свiслач
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем здароўя, мудрасці, цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і пяшчотай, Усемагутны адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Панна Марыя, святы Заступнік і Анёлахоўнік нястомна трымаюць Вас у сваёй апецы.
З малітвай і павагай былыя вернікі з Моцевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: душэўнага супакою, усмешкі на твары, задавальнення ад святарскай паслугі, апекі Маці Божай. Няхай шчасце спрыяе, Анёл адорвае любоўю, і здароўе не падводзіць. Сто гадоў!
Былыя парафіяне з в. Мсцібава
❧✿❧
Дарагога Сына Ксяндза Антонія Адамовіча сардэчна віншуем з нагоды 10-ай гадавіны святарства. Праз нашы малітвы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Цябе сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Яму і людзям. Няхай на шляху, які ўказаў Пан, Табе заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, адорваючы бласлаўленнем і патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе шчодрым на свае дары.
Мама і тата
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Аляксандр Лебядзевіч! З нагоды 12-ай гадавіны святарства і 6-ай гадавіны паслугі ў нашай парафіі жадаем Вам моцнага здароўя, радасці, сіл, шчасця. Так хораша становіцца на душы, калі разам збіраемся ў касцёле на св. Імшу, бо Вы заўсёды сустракаеце нас добразычлівым позіркам. Нізкі Вам паклон за культуру, зычлівасць, сардэчнасць, дабрыню і малітву, за клопат пра нашу святыню і за тое, што даступна тлумачыце Божае слова. Дзякуем Богу за тое, што сярод соцень рук абраў Вашы і даў ім бласлаўленне, а ў словах даў сілу агня, што ўключыў у сваё святарства і ўчыніў цэлебрантам Эўхарыстыі і Божага прабачэння. Няхай Дух Суцяшыцель будзе з Вамі праз свае дары, а Панна Марыя дапамагае аднавіць і захаваць першапачатковую любоў да Бога і Касцёла, якой было напоўнена Ваша сэрца ў дзень пасвячэнняў.
Касцёльны камітэт, кола Жывога Ружанца, дзеці і вернікі з Жамыслаўля і Гіравічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды 40-годдзя прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Няхай Божая любоў нястомна сагравае Ваша сэрца, дадаючы сіл, каб абвяшчаць Добрую Навіну свету. Няхай Святы Дух асвячае шлях да людскіх душ, а Маці Божая і святы Заступнік ахінаюць сваёй апекай, баронячы ад усякага зла.
З удзячнасцю і малітвай вернікі з вул. Зарэчнай у Новым Двары
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Агелю з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
З павагай і малітвай вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Андрэю Зую з нагоды Імянін перасылаем шчырыя пажаданні і словы ўдзячнасці. Касцёл – гэта месца, куды прыходзім са сваімі радасцямі і падзякамі, клопатамі і нягодамі, месца, дзе адчуваем сябе пад абаронай Бога. І як прыемна бачыць, што наша святыня становіцца яшчэ больш прывабнай. Паважаны Айцец Андрэй! Няхай Бог Айцец і надалей дае Вам сілы, Святы Дух надзяляе мудрасцю і супакоем, Пан Езус служыць прыкладам на шляху святарства, а Маці Божая не пакіне ў сваёй апецы. Жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, добрых і спагадлівых парафіян, усяго толькі самага найлепшага. Няхай заўсёды Вас аберагае св. Андрэй!
З вялікай павагай вернікі з парафіі св. Казіміра ў Ліпнішках
❧✿❧
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасных дзён і толькі добразычлівых людзей побач.
Удзячныя парафіяне з Ліпнішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў, спалучаных з малітвай. Жадаем, каб Маці Божая апекавалася Вамі штодня, святы Заступнік быў побач у нялёгкія хвіліны, а Святы Дух узбагачаў дарамі душу, каб маглі і далей несці людзям свет Хрыстовага Евангелля.
Парафіяне з капліцы ў Масалянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды юбілейнага Дня нараджэння складаем сардэчныя віншаванні. Дай Вам Бог здароўя на доўгія гады жыцця, мудрасці, сілы і цярплівасці, Божай дапамогі і бласлаўлення ва ўсіх справах, настойлівасці ў вырашэнні штодзённых задач, апекі Маці Божай і святога Затупніка ў Небе. Няхай Найсвяцейшае Сэрца Езуса дапамагае Вам на святарскім шляху. Дзякуем за працу ў нашым касцёле.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Новы Двор
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Прыміце, Ксёндз наш дарагі, словы шчырыя і простыя: У дзень Вашых Імянін хай Бог удзеліць ласкаў мноства. У пакліканні ўзмацняе, бароніць, калі трэба, Прамою, вернай сцежкай Вас вядзе да Неба. Сваім святарскім сэрцам спявайце Яму ў падзяку: За службу для Хрыста, за вялікую адзнаку. Мы ж шчыра і сардэчна Вам усміхнемся сёння І разам з пажаданнямі малітвы Богу ўзнясём.
Удзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здiславу Пiкулу з нагоды Iмянiн перасылаем сардэчныя пажаданнi: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мудрасцi, цярплiвасцi i дароў Святога Духа на кожны дзень. Дзякуем за нязгасны запал на нялёгкiм шляху шчырай i адданай паслугі Богу i людзям. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена радасцю, святлом і ласкай Усемагутнага. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Мацi Божая, святы Заступнiк i Анёл-ахоўнiк нястомна трымаюць Вас у сваёй апецы.
З удзячнасцю парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае і вядзе Вас па Божых сцежках, а Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі. Шчасці Божа!
Яна, Валерый, Вераніка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін складаю сардэчныя пажаданні. Няхай Пан дадае Вам моцы, Святы Дух адорвае мудрасцю і супакоем, а Маці Божая і святы Заступнік заўсёды бароняць і ахоўваюць. Выражаю пашану і ўдзячнасць за працу на ніве Пана, за мудрыя павучанні, якія дапамагаюць мне быць добрай хрысціянкай. Прашу Бога аб ласках для Вас, а таксама аб дары здароўя, неабходнага для штодзённай паслугі.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог узнагароджвае Вас моцным здароўем, стойкасцю і сілай, Маці Божая апекуецца Вамі і атуляе плашчом любові Беззаганнага Сэрца, а Святы Дух спасылае свае дары, асвячае святарскі шлях і дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, ахвярную працу пры будаванні нашай святыні, лагодную ўсмешку, добрае сэрца, мудрыя павучанні, цудоўны прыклад веры і набожнасці, а таксама за тое, што Вы з намі і для нас.
Касцёльны камітэт, Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння складаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая ахіне Вас сваім плашчом і адорыць усімі ласкамі, каб маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і цешыць усіх усмешкай.
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
❧✿❧
Паважаны Айцец Андрэй Зуй! Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі. Сардэчна жадаем, каб добры Бог і надалей дапамагаў Вам ва ўсіх справах. Хай Ён узнагародзіць Вас за добрае, шчырае сэрца, за павагу да кожнага чалавека. Няхай Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, напаўняе радасцю кожны дзень Вашага няпростага душпастырскага служэння Богу і людзям. Жадаем моцнага здароўя, натхнення, цярплівасці ў штодзённых клопатах, а таксама моцы і мужнасці ў выпрабаваннях. Шаноўны Айцец Андрэй, мы вельмі ўдзячныя за Вашу плённую працу і добрыя справы на карысць нашай парафіі. Мы Вас вельмі любім, паважаем, памятаем.
Вернікі з в. Гарадзішча Ваўкалацкай парафіі Віцебскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін скаладаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і бясконцых сіл. Няхай на шляху, які ўказаў Пан, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, адорваючы бласлаўленнем і патрэбнымі ласкамі. Шчыра дзякуем Вам за добрае сэрца, веру і любоў да людзей, а таксама за тое, што нясеце нам радасць Евангелля, каб трывалі ў Хрысце і ішлі за Ім.
Удзячныя парафіяне, касцёльны хор і міністранты са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя навіны, паслуга будзе доўгай, а трывогі і смутак ніколі не закранаюць Ваша сэрца. Вы правадыр у нашай парафіі, таму мы заўжды будзем з Вамі і не стомімся маліцца за Вас. 40 – вроде бы немного, Но Вы успели главное найти. Избрав для жизни Господа дорогу, Смогли Вы множество людей спасти. Вы как орудие в руках Господних, Ведь через Вас спасает Бог людей. Пусть наш Господь всегда в моментах сложных Наполнит разумом и мудростью своей!
З павагай і любоўю малітоўная група “Маці ў малітве” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем букет сардэчных пажаданняў. Дарога святара – гэта пакорная і вялікадушная служба Богу, якая вядзе праз Галгофу, але ў канцы чакае ўваскрослы Езус. Жадаем Вам спаўнення ўсіх мар, здароўя і сілы ад Бога Айца, прамяністага сэрца ад Езуса, мудрасці ад Святога Духа і ласкавасці ад Маці Божай. Упэўнена крочце дарогай да святасці, а дапамогай няхай будзе наша шчырая малітва.
З удзячнасцю вернікі з Раготна
❧✿❧
Паважанаму Айцу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем сіл, цярплівасці і стойкасці ў святарскай паслузе. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста, навяртайце людзей да Бога, а таксама сваім жыццём і прыкладам давайце сведчанне аб Яго любові і штодзённай прысутнасці. Няхай Усемагутны дапамагае Вам у гэтым сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна клапоціцца пра Вас.
Парафіяне з Поразава

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.