ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Вернасць малым рэчам

Слова рэдактара

 Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць.
    Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа пісаў: “Бог ува мне, а я ў Богу”.
   Большасць святых і бласлаўлёных вялі звычайнае жыццё. Яны не рваліся на першыя месцы, наўмысна не прыцягвалі да сябе ўвагу. Нярэдка лічылі сябе вялікімі грэшнікамі. Таксама, як і ўсе, перажывалі цяжкасці, спакусы і змаганні.
Цярпелі, плакалі, цешыліся і жартавалі. Ніводзін з іх не быў казачным персанажам ці прышэльцам з космасу, адарваным ад штодзённага жыцця. “Святыя – гэта нашы браты і сёстры, якія прынялі ў сваё жыццё святло Бога і перадалі яго свету, кожны згодна са сваім «адценнем». Але ўсе былі празрыстымі, змагаліся, каб пазбавіцца ад плям цемры граху”, – казаў папа Францішак.
    Святыя зусім не “спяць” і не “адпачываюць у супакоі”, як мы прызвычаіліся прасіць для памерлых, маючы на ўвазе вызваленне ад трывог і пакут цяперашняга жыцця. Нашы бласлаўлёныя браты і сёстры, хутчэй, нястомна дзейнічаюць. Гэта выражае праўда пра “еднасць святых”, г. зн. існуючую сувязь паміж Богам, жыхарамі Неба і астатнімі членамі Цела Хрыстовага. Святыя, якія жывуць сярод нас, разліваюць дабро навокал, становячыся каналамі Божай любові. Святыя, якія ўжо цешацца блізкасцю Пана, таксама думаюць аб карысці для зямнога люду, таму што Нябесны Айцец, у якога ўглядаюцца, заўсёды памятае пра чалавека. Яны могуць перадаваць нам Божыя дары, умацоўваць у веры, дадаваць сіл, каб перамагчы нягоды, указваць дарогу, рассейваць цемру, калі папросім іх аб гэтым.
    Мы часта баімся святасці, лічым, што гэта занадта складана. І таму зводзім сваю веру выключна да пазбягання зла, недаацэньваючы простыя жэсты. Аднак трэба звярнуць увагу на тое, што Езус не папракае несправядлівых, што яны Яго падманулі, абрабавалі альбо забілі. Наадварот, указвае ім на занядбаныя добрыя ўчынкі: “Я быў галодны, і вы не далі Мне есці...” (параўн. Мц 25, 42). Святасць заключаецца ў вернасці малым рэчам! Падаць кубак вады, зрабіць бутэрброд, наведаць хворага, даць вопратку таму, хто замёрз, – вось пачатак святасці. Варта памятаць, што любоў да Бога з’яўляецца любоўю да чалавека. І наадварот.
   
    Дарагія Чытачы!
   Святасць – гэта дар, які нам ахвяруе Хрыстос, калі забірае з сабой і апранае ў сябе. А таму святы той, хто сваім жыццём пераймае Пана Езуса. Няхай Маці Божая, Каралева ўсіх святых і Брама нябесная, заступаецца за наш шлях да Божага Валадарства!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.