ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXIX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: “У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: «Абарані мяне ад праціўніка майго». Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: «Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне»”. І сказаў Пан: “Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?”.
Лк 18, 1–8

Настойлівая малітва
   Усемагутны прагне нашай малітвы. Хоча, каб “бамбардзіравалі” Яго просьбамі. Аднак прагне гэтага не дзеля сябе – людскія малітвы нічога Яму не дадаюць – а дзеля нас саміх. Малітва з’яўляецца крыніцай ласкі, якая ўзбагачае і змяняе сэрца.
    Пан Езус заахвочвае нас да нястомнай малітвы нават тады, калі здаецца, што акалічнасці супраць, а страх паралізуе волю. Заахвочвае, каб былі напорыстымі, як бедная ўдава, якая не давала спакою суддзі. Настойлівая малітва “развязвае” Богу рукі, робіць Яго прысутным у нашым жыцці.
    Як Майсей заклікаў Стварыцеля пад пагрозай смерці, выцягваў рукі, поўны надзеі, молячы аб ацаленні ад жорсткіх амалекіцян, так і мы павінны даверыцца моцы малітвы. Кожная сітуацыя, даручаная Богу, будзе ім асвечана і зменена.
    Дык паслухайма заахвочванне Хрыста “маліцца, не стамляючыся”.
● Ці здольны я за ўсё дзякаваць Пану?
● Ці магу дзяліцца атрыманай ад Бога міласэрнасцю з патрабуючымі?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.