ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XXVIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус, калі ішоў у Іерусалім, праходзіў праз Самарыю і Галілею. І калі Ён уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: “Езус, Настаўнік, змілуйся над намі”. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: “Ідзіце, пакажыцеся святарам”. А калі адышлі, яны ачысціліся. І адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: “Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца?”. І сказаў яму: “Устань, ідзі; вера твая збавіла цябе”.
Лк 17, 11–19

Пастава ўдзячнасці
   Хрыстос не пагарджае пракажонымі, а хоча дапамагчы ім, аблягчыць іх жыццёвую бяду, таму вяртае жаданае здароўе. А разам са здароўем вяртае годнасць, надзею на лепшае заўтра, вяртае жыццё, у чарговы раз паказваючы людзям сваю нязмерную міласэрнасць.
    Мы таксама неаднойчы адчуваем такую любоў у сваім жыцці, калі пакутуем ад хвароб: як фізічных, так і духоўных. Міласэрны Бог увесь час прабачае і аздараўляе ад духоўнай немачы, да якой прыводзіць грэх, ад таго, што аддаляе ад Яго і іншага чалавека.
    Дадзены фрагмент Святога Пісання асаблівым чынам вучыць нас паставе ўдзячнасці – за тое, што так шмат ласкаў атрымліваем ад Усемагутнага. Мы не павінны рабіць, як 9 пракажоных з Евангелля. Не павінны прымаць Божыя дары абыякава, нібы яны нам належаць. Толькі поўны ўдзячнасці чалавек можа быць сведкам сапраўднай любові Стварыцеля.
    Давайце навучымся дзякаваць Богу за аказаную міласэрнасць. Навучымся таксама дзяліцца гэтай міласэрнасцю з іншым чалавекам, практыкуючы ахвярную любоў у сваім штодзённым жыцці.
● Ці здольны я за ўсё дзякаваць Пану?
● Ці магу дзяліцца атрыманай ад Бога міласэрнасцю з патрабуючымі?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.