ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

Ружанцовая зброя з Неба

На шляху да святасці

Ружанец часта называюць зброяй, што дазваляе перамагаць дэманаў і супрацьстаяць грахам. Яго ўспрымаюць таксама як шанц на збаўленне, паколькі паспяхова дапамагае вымаліць для душы вечнае жыццё.
    У гісторыі многіх святых і бласлаўлёных Ружанец адыгрываў вельмі важную ролю, нягледзячы на тое, што гэта надзвычай складаная малітва.
Абарона ад зла
    “Дайце мне армію людзей, якія адгаворваюць Ружанец, і я заваюю свет”, – сказаў некалі бл. Пій VII, падкрэсліваючы магутнасць гэтай малітвы. Моц Ружанца не абстрактная, а абсалютна рэальная. Так, напрыклад, Францішак – адзін са сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме (Партугалія) – быў збаўлены менавіта праз гэтую малітву. Калі хлопец спытаўся ў Марыі, ці пойдзе ў Неба, Яна адказала: “Ты павінен адгаварыць шмат Ружанцаў”. Пастушок быў паслухмяны Валадарцы свету і рэгулярна адгаворваў малітву. Ружанец можа вырашыць любую праблему. Як казала другая сведка аб’яўленняў у Фаціме Слуга Божая с. Луцыя, “няма цяжкасці, якая б не была растлумачана гэтай малітвай”.
У тым, што Ружанец з’яўляецца не толькі шчытом, але і падтрымкай у барацьбе са злым духам, запэўнівае сам д’ябал. Калі падчас абрадаў экзарцызму, якія праводзілі над нямецкай дзяўчынай Анэлізай Міхель, святар запытаўся ў д’ябла, чаго больш за ўсё баіцца, той з цяжкасцю выдавіў: “Ружанца, таму што гэта магутная зброя супраць сатаны і ўсіх дэманаў”. Вымушаны адказваць на пытанні ў імя Бога, д’ябал наўпрост сказаў, што ружанец яго спальвае, падаўляе. А аднойчы падчас абраду экзарцызму святар паклаў ружанец на апантанага і пачуў жахлівы крык: “Здымі гэта, здымі! Не бачыш, што гэта мяне нішчыць? З мяне выходзяць вантробы!”.
    Сваёй зброяй Ружанец лічыў і св. айцец Піо з П’етрэльчыны. Аднойчы, адпраўляючыся на адпачынак, ён папрасіў сабрата: “Падай мне, калі ласка, зброю з кішэні хабіта”. Крыху разгублены мужчына паслухмяна абшукаў кішэню. “Ойча, там няма ніякай зброі. Толькі ружанец”, – патлумачыў. “А ружанец – гэта быццам бы не зброя?”, – адказаў на гэта святар.
    Падобных сведчанняў можна знайсці тысячы, і кожнае з іх пацвярджае, што Ружанец – самая магутная зброя супраць сіл зла. “Выкарыстоўвай яе ўпэўнена, і эфект цябе здзівіць”, – казаў св. Хасэмарыя Эскрыва.
   
Перавагі, якія можна атрымаць, адгаворваючы Ружанец з разважаннем таямніц:
   
    - ачышчае душу ад грахоў;
    - дазваляе перамагаць непрыяцеляў;
    - аблягчае практыкаванне цнотаў;
    - узносіць да дасканалага пазнання Езуса Хрыста;
    - распальвае любоў да Збаўцы;
    - робіць здольным сплачваць доўг Богу і людзям;
    - выпрошвае разнастайныя ласкі ад Усемагутнага.

    Вялікі
    духоўны выклік
    Ружанец развівае ў сэрцы чалавека цярплівасць, пакору і міласэрнасць. З яго дапамогай мы змагаемся з эгаізмам і страсцямі. Гэтая малітва сталая і поўная, таму што заключаецца ў праслаўленні Бога праз Марыю і разам з тым у глыбокім разважанні жыцця Хрыста. Сутнасцю Ружанца з’яўляецца медытацыя, якая вядзе да з’яднання са Стварыцелем. Гэта сур’ёзны духоўны выклік!
    Бясцэнны ўклад у развіццё ружанцовай малітвы ўнеслі манахі, якія практыкавалі жыццё пустэльнікаў-аскетаў. Яна напаўняла ўвесь іх дзень. Але гэта не значыць, што пазбягалі працы. Кожная распачатая справа спалучалася з ахвярай, складаемай Богу. Чым больш намаганняў, тым больш адданая малітва.
    Сучасны чалавек не можа трываць у цішыні на працягу доўгага часу. Па гэтай прычыне медытацыйная малітва прычыняе яму шмат нязручнасцей. Часта, атакуемы тысячамі раздражняльнікаў, паглынуты штодзённымі абавязкамі і праблемамі, чалавек хутка вымотваецца і стамляецца. Але хоць ружанцовая малітва, магчыма, часам здаецца складанай, манатоннай і нуднай, не можам паддавацца і адмаўляцца ад яе, нягледзячы на мноства ўзнікаючых прычын для гэтага. Варта памятаць, што хоць праціўнік моцны, аднак на нашым баку стаіць значна магутнейшы Саюзнік.
    Прыклад святых паказвае, што няма прасцейшага шляху для збаўлення, чым Ружанец. Няхай гэтая магчымасць будзе выкарыстана кожным, таму што дзякуючы ёй мы атрымліваем ахову ад д’ябальскіх спакус і становімся гатовымі супраць стаяць усім цяжкасцям жыцця.
   
У многіх аб’яўленнях Маці Божая заахвочвае да ружанцовай малітвы. У Фаціме асаблівым чынам падкрэслівае яе значэнне як сродка, неабходнага для навяртання свету.
    Добрай парадай для таго, як лепш за ўсё маліцца Ружанец, з’яўляюцца словы св. Францішка Сальскага: “Вазьмі ружанец за крыжык і, пацалаваўшы яго, учыні ім на сабе знак крыжа і стань у Божай прысутнасці, гаворачы «Веру». На вялікай пацерцы папросіш у Бога ласку набожнага адгаворвання малітвы, на трох меншых гэтую ж просьбу ўзнясеш да Найсвяцейшай Панны Марыі, усхваляючы Яе як Дачку Айца Спрадвечнага, Маці Божага Сына, Абранніцу Святога Духа. Затым адгаворыш пяць дзесяткаў, разважаючы радасныя, балесныя ці хвалебныя таямніцы, альбо таксама можаш засяродзіцца над іншым набожным прадметам, на які цябе Бог натхніць”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.