ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (195)

Прэса

catholicby2018З Беларусі ў Афрыку
   Настаяцель кустодыі Меншых Братоў Капуцынаў Беларусі бр. Алег Шэнда здзейсніў візіт у архідыяцэзію Лібервіль (Габон, Цэнтральная Афрыка).
Сустрэча стала магчымай дзякуючы запрашэнню арцыбіскупа Лібервільскага Базыля Мвэ Энгонэ SDB.
    У ходзе візіту рознабакова абмяркоўваліся асаблівасці і патрэбы габонскага Касцёла, а таксама магчымыя шляхі супрацоўніцтва.
    Гісторыя прысутнасці капуцынаў у Габоне налічвае няпоўных 20 гадоў. За гэты час манахі разгарнулі там актыўнае душпастырства. Між іншым, яны клапоцяцца пра хворых і апекуюцца нацыянальным санктуарыем Маці Божай Габонскай.

kai 2019   Польшча пад крыжом
Такую назву мела евангелізацыйная сустрэча, цэнтральная падзея якой адбылася на гары Святы Крыж. Вернікі сабраліся разам, каб маліцца ў інтэнцыі пераадолення крызісу веры ў Касцёле.
Падчас урачыстасці ўдзельнікаў чакаў падарунак – прайграванне запісу гаміліі св. Яна Паўла II, прамоўленай 7 чэрвеня 1991 года ў тым самым месцы.
    На заканчэнне св. Імшы, якую ўзначаліў біскуп Вроцлаўскі Веслаў Мерынг, адбылося асвячэнне прынесеных вернікамі крыжоў.
    Малітва ў рамках акцыі была арганізавана ў 800 месцах па ўсёй Польшчы, а таксама ў Аўстраліі, Канадзе, Ірландыі, Англіі, ЗША, Бельгіі, Галандыі, Аўстрыі, Казахстане. Пра свой удзел у акцыі заявілі Іерусалім і Меджугор’е.
niedziela logo   Жорсткае забойства
У Партугаліі знойдзена цела 62-гадовай с. Антоніі Піньё, што належала да Кангрэгацыі Служак Марыі Дапаможніц Хворым.
Пасля нядзельнай Эўхарыстыі наркаман папрасіў місіянерку падвесці яго дадому і ўдзяліць яму там медыцынскую дапамогу. Будучы медсястрой, яна з вялікай адданасцю служыла хворым і патрабуючым. Як вызначылі следчыя, злачынец спачатку забіў яе, а потым згвалціў.
    С. Антонія Піньё належала да супольнасці ўжо 40 гадоў. Канферэнцыя манаскіх інстытутаў Партугаліі падкрэслівае, што яна была “сапраўднай апосталкай на перыферыях сярод самых патрабуючых, а аддаючы сваё жыццё да канца, засталася сведкам Хрыста, які праліў кроў за адкупленне грахоў чалавецтва”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.