ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Камісія па справах дабрачыннай паслугі

Праца Сіноду

Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Хрыстос праз свае словы і ўчынкі аб’явіў нам Бога, багатага на міласэрнасць. Ён з любоўю схіляўся над людзьмі, якія спазналі духоўнае ці фізічнае цярпенне. Заахвочваў вучняў наследаваць Усемагутнага, кажучы: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36). Езус дапамог нам усвядоміць, што паслуга любові да ўбогіх ніколі не згубіць сваю актуальнасць, таму што “ўбогіх заўсёды маеце пры сабе” (Ян 12, 8). Таму відавочна, што І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі не можа ўхіліцца ад разважанняў над дабрачыннай справай.
З 1992 года на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі дзейнічае Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»”. Гэтая ўстанова каардынуе касцёльную місію дапамогі патрабуючым, праводзячы яе ў межах свайго статута, а таксама распаўсюджвае каталіцкія дабрачынныя прынцыпы. Да асноўных заданняў “Карытас” належыць аказанне дапамогі індывідуальным асобам, а таксама пэўным сацыяльным групам: сіротам, шматдзетным сем’ям, пажылым людзям, хворым, адзінокім, бяздомным, вязням і іншым патрабуючым. Сфера дзейнасці ўстановы распаўсюджваецца на правядзенне дабрачынных акцый і свят, а таксама арганізацыю адпачынку для дзяцей.
    Сінадальная камісія падкрэслівае, што Дыяцэзіяльнаму дабрачыннаму таварыству належыць супрацоўнічаць са свецкімі ўстановамі, супольнасцямі іншых канфесій, а таксама падтрымліваць кантакты за мяжой, заключаць неабходныя для гэтага дагаворы і пагадненні, калі яны не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і яе міжнародным абавязацельствам. Звяртае ўвагу на патрэбу заснавання парафіяльных і дэканальных аддзелаў “Карытас”, каб у супрацоўніцтве з дыяцэзіяльным інстытутам пашыраць справы міласэрнасці на асобных тэрыторыях.
    Камісія адзначае, што важнае значэнне для дыяцэзіі мае падтрымліванне дзейнасці дабрачынных пляцовак, такіх як сталоўка для бедных, сацыяльны і аптэчны пункт, цэнтр грамадскай і дабрачыннай дапамогі. Лічыць неабходным заснаванне новых пляцовак, а ў прыватнасці арганізацыю парафіяльных дабрачынных спраў, якія вынікаюць з патрэб канкрэтнай супольнасці.
    Члены Камісіі, якія маюць вопыт у служэнні патрабуючым, прагнуць яшчэ раз прыглядзецца да Гродзенскага Касцёла, каб разам адказаць на пытанні, як справіцца з людской беднасцю – матэрыяльнай і духоўнай.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.