ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

XV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса, сказаў: “Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?”. Езус адказаў яму: “У Законе што напісана? Як чытаеш?”. Той сказаў у адказ: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім; і бліжняга свайго, як самога сябе”. Езус сказаў яму: “Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць”. Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: “А хто мой бліжні?”. Адказваючы на гэта, Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Іерусаліма ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. Пасадзіў яго на свайго асла, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: «Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся». Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?”. Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна”. Тады Езус сказаў яму: “Ідзі і ты рабі таксама”.
Лк 10, 25–37

Міласэрнасць аказаць учынкам
   Адно са слоў, якія часцей за ўсё сёння злоўжываюцца і перайначваюцца, – гэта “любоў”. Людзі часта называюць так тое, што, насамрэч, абсалютна яе абвяргае: эгаізм, нячыстасць… Любоў жа настолькі з’яўляецца любоўю, наколькі яна частка любові Бога.
    Пра любоў лёгка гаварыць, прыгожа спяваць, але цяжка ёю жыць кожны дзень. Аб ёй сведчыць пастава неабыякавасці да бліжняга. Менавіта гэтаму вучыць прыпавесць пра міласэрнага самараніна: нельга ігнараваць патрабуючага. Нас павінна глыбока ўзрушваць яго няшчасце, каб знайшлі час на ўдзяленне дапамогі.
    Хрыстос становіцца сёння нашым экзаменатарам. Указваючы на паставу святара, левіта і самараніна, Ён пытаецца: “Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?”. Правільны адказ – бліжнім з’яўляецца толькі той, хто аказаў міласэрнасць. Але яе трэба ўдзяляць найперш учынкам. Адсюль наказ Езуса для кожнага: “Ідзі і ты рабі таксама”.
● Ці здольны я заўважыць чалавека ў патрэбе?
● Як дапамагаю іншым людзям?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.