ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

2 чэрвеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу ў веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Няхай святы Заступнік і Маці Божая атуляюць Вас сваёй апекай, а Святы Дух асвячае святарскі шлях. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас. Няхай міласэрны Бог блаславіць Вашых бацькоў.
З малітвай вернікі з Крупава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вальдэмару Слоту з нагоды 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэняў перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем апекі Маці Божай, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Парафіяне з касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны новы Божы дзень, кожны крок на Вашым жыццёвым шляху будзе шчаслівы. Няхай будуць бласлаўлёныя Вашы святыя далоні, якія ўдзяляюць вернікам Божае Цела, здароўе і шчасце заўжды Вам спрыяюць, а жыццё мінае ў радасці.
Былыя парафіяне са Мсцібава
❧✿❧
Паважаныя Ксяндзы Ян Гавэцкі, Артур Валчкевіч і Віталій Цыбульскі! З нагоды гадавіны Вашых святарскіх пасвячэнняў дзякуем Богу за тое, што сярод соцень рук абраў Вашы і даў ім бласлаўленне, а ў словах даў сілу агня, што уключыў Вас у сваё святарства, учыніў цэлебрантамі Эўхарыстыі і Божага прабачэння. Няхай Дух Суцяшыцель будзе з Вамі праз свае святыя дары, а Панна Марыя дапаможа аднавіць і захаваць першапачатковую любоў да Бога і Касцёла, якой былі напоўнены Вашы сэрцы ў дзень пасвячэнняў.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 35-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні. Прыміце, дарагі наш, словы шчырыя і простыя: Хай у гэты дзень святочны Бог дасць Вам ласкаў мноства! У пакліканні ўзмацняе, бароніць, калі трэба, Прамой, надзейнай сцежкай Вас вядзе ў Неба. Сваім святарскім сэрцам спявайце ў падзяку За службу для Хрыста – вялікую адзнаку. А мы Ваш дзень будзённы ўсмешкай апраменім І свае віншаванні ў малітву пераменім.
Парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Балі Касцёльнай
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 35-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Няхай Найвышэйшы Святар – Езус Хрыстус – заўсёды Вас бласлаўляе ў апостальскай дзейнасці і будзе крыніцай Вашай радасці. Няхай добры Бог адорвае шчодрымі ласкамі, моцным здароўем, радасцю і ўменнем перамагаць штодзённыя клопаты. Няхай разам з моцай перамянення хлеба і віна Ён дае Вам моц перамяняць людскія сэрцы. Шчасці Божа!
Парафіяльная рада з касцёла Нараджэння НПМ у Балі Касцёльнай
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і спакоем, а добры Бог узнагароджвае Вас за паслугу ў нашай парафіі.
Былыя парафіяне з Ізабеліна
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Андрэй Пышынскі! Шчыра віншуем Вас з 9-ай гадавінай святарскіх пасвячэнняў і служэння ў нашай парафіі. Жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця. Прагнем выказаць таксама словы ўдзячнасці. Як хораша становіцца на сэрцы, калі збіраемся разам у касцёле на св. Імшы. Вы заўсёды сустракаеце нас добразычлівым позіркам. Нізкі паклон за культуру, шчырасць і сардэчнасць, за тое, што даступна тлумачыце Божае слова, якое робіць нас больш добрымі і міласэрнымі. Узносім да Пана малітвы і дзякуем за такога адукаванага, разумнага і сумленнага святара. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень жыцця, Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца, добры Бог адорвае шчодрымі ласкамі, а святы Заступнік нястомна моліцца за Вас.
З павагай Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла ў Рандзілаўшчыне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскам з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, бясконцых сіл і штодзённай радасці. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Мы вельмі ўдзячны Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Дзякуем Вам за павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, сціпласць, клопат пра людзей.
З павагай і малітвай вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем шчырыя пажаданні моцнага здароўя. Няхай Вам надалей хапае сіл, каб лячыць людскія душы праз абвяшчэнне Божага слова, цэлебрацыю сакрамантаў, асабліва Эўхарыстыі, арганізацыю разнастайнай пастырскай дзейнасці. Шчыра дзякуем за паслугу, малітву, дабрыню і клопат пра кожнага з нас.
Парафіяне з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем вялікай радасці ад кожнага дня душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем і бласлаўленнем, а Маці Божая мае ў сваёй апецы і выпрошвае патрэбныя ласкі у Пана, каб Вы далей адважна крочылі па нялёгкіх сцежках святарскага жыцця.
Парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды 57-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем мноства сардэчных пажаданняў: радасці, душэўнага супакою, поспехаў і аптымізму. Хочам асабліва падзякаваць за паслугу Богу і людзям. Няхай кожны дзень ахвярнай працы будзе асвечаны святлом Святога Духа, міласэрны Бог заўсёды Вас аберагае, а Найсвяцейшая Панна Марыя праз нашы малітвы ўзнагароджвае і адорвае Вас сваім заступніцтвам і любоўю.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем шчырыя і сардэчныя віншаванні. Няхай Езус, якога кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас, Маці Божая ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух будзе штодзённым госцем. Дзякуем Вам за шчырую малітву, мудрыя парады, за цярплівасць і зычлівасць да людзей і клопат пра нашу святыню.
Вернікі з парафіі Імя НПМ, Вярэйкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вальдэмару Слоту з нагоды 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэняў складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божае бласлаўленне спадарожнічае Вам кожны дзень, Маці Божая апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі і асвячае дарогу да Пана. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, моцы ў абвяшчэнні Божага слова і радасці ў адкрыванні таямніцы паклікання.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿❧
Паважаным Айцам Місіянерам Андрэю Ядкоўскаму і Валерыю Мазюку прагнем скласці словы шчырай удзячнасці за вялікі дар парафіяльных святых Місій. Нашу ўдзячнасць скіроўваем, перш за ўсё, Богу, паўтараючы па прыкладзе св. Яна Паўла ІІ: “Будзь праслаўлёны, Пане, за сведчанне Тваіх місіянераў”. Вам, дарагія Святары, дзякуем за тое, што Вы прыбылі да нас, каб сеяць Божае зерне, за простыя, але адначасова мудрыя і высакародныя словы, што ліліся прама з сэрца, таму так лёгка пранікалі ў нашы душы. Дзякуем за магчымасць удзелу ў чароўных місійных набажэнствах, якія нанова адкрылі нас на Божую любоў і іншага чалавека. Дзякуем за паслугу ў канфесіянале і за тое, што на працягу гэтых дзён Вы былі для нас прыкладам даручэння свайго жыцця Беззаганнай. Няхай усемагутны Бог узнагародзіць за душпастырскую паслугу і за прыгожае сведчанне сапраўднай веры. Няхай Езус Хрыстус Вас бласлаўляе, Святы Дух адорвае шчодрымі ласкамі, Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі, а св. Казімір падтрымлівае ў штодзённых выкліках святарскага і місійнага жыцця.
Вернікі з парафіі Наведвання НПМ у Тракелях
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, добрых і верных людзей побач, моцнай веры, нязгаснай надзеі. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Твайго жыцця, Маці Божая атуляе плашчом сваёй апекі, а Святы Дух асвячае выбраны шлях, каб ён прыносіў шчодры плён.
Цёця Марыя і яе сям’я
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці. Сардэчна дзякуем Вам за адданую душпастырскую працу, адкрытае на кожнага чалавека сэрца, мудрыя, павучальныя казанні і рамонт нашага касцёла, а Пану Богу – за тое, што даў нам такога святара. Шчасці Божа!
З малітвай і павагай вернікі з Моцевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвiчу i ўсiм яго родным выказваем словы шчырага жалю i спачування ў сувязi са смерцю самага дарагога i блiзкага чалавека – мамы. Яднаемся з Вамi ў малiтве, дзелячы боль и смутак. Няхай мiласэрны Бог дасць сiлы, каб перажыць цяжар страты. Вечны супакой для памерлай.
Касцёльны камiтэт і парафiяне з касцёла св. Францiшка Асізскага ў г. Свiслач
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Шэйгерэвiчу i ўсiм яго родным перасылаем словы шчырага жалю ў сувязі са смерцю мамы. Яднаемся з Вамі ў малітве, дзелячы боль і смутак. Вечны супакой для памерлай.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве ў г. Свiслач

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.