ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (184)

Прэса

catholicby2018Крыжовы шлях
   анлайн
   Усе, хто не мае магчымасці быць у касцёле, можа далучыцца да велікапоснага набажэнства праз інтэрнэт.
Спецыяльна для хворых, а таксама тых вернікаў, якія па важных прычынах не ўдзельнічаюць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, каталіцкі партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. Яны праходзяць кожную пятніцу на працягу Вялікага посту ў 19.00.

   Паніхіда
   па бяздомных
Адмысловую службу ў Кіеве (Украіна) арганізавала супольнасць св. Эгідзія.
Падчас паніхіды ўспомнілі людзей, якія жылі на вуліцы і загінулі ў маразы. Пасля госці, якіх сабралася больш за сотню, былі запрошаны на абед. Супольнасць св. Эгідзія – гэта міжнародная арганізацыя, якая існуе ў больш чым 70-ці краінах свету. Вядомая сваёй міратворчай і гуманітарнай дзейнасцю. Дапамагае бяздомным, бежанцам, пажылым людзям, дзецям з малазабяспечаных сем’яў.
radio vaticana   Святы Айцец
   узнагароджаны
   за мір
Папа Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар Ахмед эль-Таеб сталі першымі лаўрэатамі Прэміі чалавечага братэрства (Human Fraternity Award), заснаванай эмірам Дубая Мухамедам бэн Рашыдам. Узнагарода прызначана за намаганні па забеспячэнні міру ў свеце.
Пантыфік, Вялікі імам, наследны прынц Абу-Дабі і эмір Дубая пакінулі свае подпісы на вуглавых камянях пад будаўніцтва новага касцёла св. Францішка і новай мячэці імя Вялікага імама Ахмеда эль-Таеба ў Абу-Дабі. Святыні павінны стаць сімваламі папскага візіту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. “Яны будуць служыць у якасці маякоў, якія ахоўваюць каштоўнасць цярпімасці, маральнай праўды і братэрства паміж людзьмі ў нашай краіне”, – выказаўся шэйх Мухамед бэн Заід.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.