ГРОДНА
Пятніца,
12 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (182)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Калі Бог з’яўляецца для нас таямніцай, то мы не з’яўляемся нечым таямнічым у Яго вачах. Бог, як тыя маці, якім дастаткова аднаго позірку, каб зразумець усё пра сваіх дзяцей: ці задаволеныя яны, ці засмучаныя, ці шчырыя, ці ўтойваюць нешта. […] Бог з’яўляецца тым, хто асвячае, хто перамяняе нас сваёй любоўю. Але адначасова і мы праз сваё сведчанне дэманструем святасць Бога ў свеце, робячы прысутным Яго імя. Бог – святы. Але калі мы, калі наша жыццё не з’яўляецца святым, гэта неадпаведнасць! Божая святасць павінна адлюстроўвацца ў нашых учынках, нашым жыцці.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 27.02.2019 


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      У перыяд Вялікага посту Святы Дух запрашае нас вырушыць у пустыню, каб разам з Езусам стаць на барацьбу з д’яблам і каб моцай веры перамагчы адвечнага ворага нашага збаўлення. Паклапоцімся, каб Вялікі пост, які распачынаецца, сапраўды быў часам нашага духоўнага выхаду ў пустыню. Свет, у якім мы жывём, напоўнены шумам, мітуснёй, пастаянным патокам інфамацыі, якая пранікае ў наша жыццё праз тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, рэкламу. Мы з цяжкасцю паспяваем за тэмпам жыцця, які ўсё паскараецца, наракаем на недахоп часу, на фізічную, псіхічную і духоўную стомленасць. У той жа час, каб спаткаць Бога, пачуць Яго голас, задумацца ў святле Божага слова над уласным жыццём, нам патрэбна цішыня, засяроджанасць, маўчанне.
    У Папяльцовую сераду мы распачалі наш велікапосны шлях праз пустыню на сустрэчу з Хрыстом Уваскрослым. Ад нас саміх у вялікай меры залежыць, як мы перажывём гэты час ласкі: ці ўзбагацімся духоўна, ці наблізімся да Хрыста і ці штосьці ў нашым жыцці зменіцца да лепшага.
Фрагмент пастырскага ліста на Вялікі пост 2019
   


dziemanko   Кс. бп Антоній Дзям’янка

      Душпастыр у касцёле толькі часткова можа фарміраваць мысленне людзей. У нашы дні недастаткова абмежавацца казаннем унутры касцёла. Добрая Навіна павінна абвяшчацца і па-за межамі нашых святынь. Прычым пастаянна і дзейсна. Гэтую задачу бярэ на сябе каталіцкі друк. […] Паслуга друкаванага Слова ўзносіць яе да паслугі сакраментальнай. А ў тэалагічным перакладзе гэта азначае, што Бог паслугоўваецца матэрыяльнымі элементамі дзеля таго, каб дасягнуць звышпрыродных вынікаў.
Фрагмент казання падчас св. Імшы з нагоды святкавання 25-годдзя часопіса “Дыялог”, 23.02.2019
   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  264

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.