ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (182)

Прэса

catholicby2018Распачаты
   беатыфікацыйны
   працэс а. Пэдра Арупэ
   Больш за 30 гадоў айцец быў Генеральным настаяцелем Таварыства Езуса (ордэн езуітаў).
Будучы місіянерам у Японіі, перажыў ядзерную бамбардзіроўку. Каб дапамагаць пацярпелым, разгарнуў у будынку навіцыяту палявы шпіталь і сам аказваў дапамогу параненым.
Пазней, ужо ў якасці Генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса, а. Арупэ вёў свой ордэн шляхам паслясаборнага аднаўлення, ставячы ў цэнтр увагі найбольш гаротных, асабліва бежанцаў.
Сёння нямала вернікаў у Рыме і ў свеце падмацоўваюцца яго духоўнымі творамі, даручаюць сябе яго заступніцтву. Імя Пэдра Арупэ носяць сотні супольнасцей, апостальскіх ініцыятыў і праграм ва ўсім свеце.

wiara plСтартуе
Армія малітвы
Яе мэтай з’яўляецца яднанне польскіх супольнасцей і рухаў на малітве за Папу, а таксама знаёмства з яго навучаннем.
Армія малітвы мае быць натуральным працягам ідэі “Адзін за ўсіх, усе за аднаго”, дзякуючы якой ружанцовая малітва за Святога Айца будзе трываць цэлы год.
“Мы хочам арганізаваць не аднаразовую акцыю, якая пагасне, як запалка. Прагнем, каб гэта была доўгатэрміновая ініцыятыва, якая, як лямпа, будзе прыгадваць аб патрэбе малітвы за Папу”, – заўважаюць арганізатары малітоўнай акцыі.
ekai plРэлігійна
актыўныя асобы
больш шчаслівыя
Яны таксама больш сацыялізаваныя і ўцягнутыя ў дабрачыннасць, чым іншыя.
Гэта вынікае з апошніх даследаванняў амерыканскага інстытута “Pew Research Center” пасля падсумавання даных з анкетавання, праведзенага ў больш за 20-ці краінах свету.
Хоць рэзультаты не даказваюць, што ўдзел у касцёльных набажэнствах з’яўляецца непасрэднай прычынай шчаслівага жыцця, тым не менш, у многіх краінах можна заўважыць выразную тэндэнцыю. Напрыклад, у Злучаных Штатах Амерыкі 36% рэлігійна актыўных рэспандэнтаў акрэслілі сябе як “вельмі шчаслівых”. У выпадку нерэлігійных амерыканцаў так лічаць толькі 25%.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.