ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

VIІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус сказаў сваім вучням: “Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Бласлаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту. Рабіце людзям так, як хочаце, каб яны вам рабілі. Бо калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка? Бо грэшнікі таксама любяць тых, хто іх любіць. І калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая вам за тое падзяка?
    І грэшнікі робяць тое самае. І калі пазычаеце тым, ад каго спадзяецеся атрымаць назад, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць столькі ж. Але вы любіце ворагаў вашых, і чыніце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен, і будзе ўзнагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы да няўдзячных і да злых. Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны. Не судзіце, і не будуць судзіць вас; не асуджайце, і не будуць асуджаць вас; прабачайце, і прабачаць вам. Давайце, і будзе дадзена вам: меру добрую, уціснутую, утрэсеную і з верхам адсыплюць вам у падол ваш. Бо якою мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана”.
Лк 6, 27–38

Любіць – значыць прабачаць
   Езус прапануе сваю меру, якая не можа быць фальшывай, – любоў да кожнага чалавека, нават да непрыяцеля. Аднак для людзей гэта занадта складана, нават нерэальна, бо яны прывыклі на нянавісць адказваць нянавісцю, а ў адказ на ўдар наносіць два. Дэвізам сучаснага чалавека неаднойчы становіцца выражэнне “Вока за вока, зуб за зуб, галава за галаву”. А ён жа павінен кіравацца словамі Хрыста: “Любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць” (Лк 6, 27). Любіць – значыць, у першую чаргу, быць гатовым прабачаць. Аднак гэта зусім не азначае, што мы не павінны звяртаць увагу на зло і прычыненую крыўду, абараняцца ад злодзеяў і заган. Гэта ўказвае на неабходнасць адмовіцца ад жадання “аддзячыць”, а на ўдар адказваць любоўю.
    Просім Пана, каб сваёй ласкай дапамагаў нам у авалоданні такім нялёгкім мастацтвам, якім з’яўляецца распаўсюджванне любові, дабра і прабачэння нават сярод непрыяцеляў.
   
● Ці здольны я шчыра прабачыць таму, хто мяне пакрыўдзіў?
● Як выражаю сваю любоў да іншых людзей?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.