ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці можна ўдзяліць сакрамант намашчэння хворых паміраючаму чалавеку супраць яго волі?

Задай пытанне

Сакрамант намашчэння хворых удзяляецца, перш за ўсё, цяжка хворым асобам. Раней ён цэлебраваўся толькі аднойчы як т. зв. “апошняе намашчэнне”. Сёння гэты сакрамант чалавек можа прымаць некалькі разоў за жыццё, знаходзячыся пад пагрозай смерці.
Касцёл нікога не прымушае да намашчэння, а толькі прапануе сакраментальную паслугу. Чалавек заўсёды застаецца вольным, у тым ліку і ў небяспечнай для яго здароўя сітуацыі. Ніхто не можа парушыць гэтае права, нават клапоцячыся аб збаўленні бліжняга.
    Асоба, якая не хоча атрымаць намашчэнне, сама сябе пазбаўляе сакраментальнай ласкі. Гэта можа адбывацца з-за настойлівага трывання ў цяжкім граху, без жалю і жадання выправіцца. Здараюцца сітуацыі, калі хворы ці пажылы чалавек знаходзіцца ў поўнай свядомасці, здольны без складанасці размаўляць і, маючы на сумленні цяжкія грахі, прагне паяднацца з Богам. Але да споведзі адносіцца прадузята: не прызнае яе абавязковасці і не збіраецца прыступаць да сакраманту пакаяння. У выпадку, калі хворы ў адказ на спробы растлумачыць, што гэта неабходны сродак паяднання з Богам, устаноўлены Езусам Хрыстом, надалей адмаўляецца ад споведзі, на жаль, яму нельга ўдзяляць сакрамант намашчэння хворых столькі часу, пакуль у яго будзе дастаткова сіл, каб паспавядацца. Удзяленне намашчэння непрытомным хворым, якія доўга хварэлі і не выражалі жадання прыступіць да сакраманту, мае антывыхаваўчы характар. У выпадку, калі хворы ўхіляецца ад прыняцця сакраментальнай ласкі і наступае смерць, неабходна адразу запрасіць святара, каб разам памаліцца за памерлага.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.