ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

30 снежня 2018 года

Ад шчырага сэрца

СВЯТАЯ СЯМ'Я

❧✿☙
Глыбока паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Пробашчу Яўгену Учкуронісу, Алегу Яновічу, Валерыю Быкоўскаму, Сястры Магдаліне Кулай і Закрыстыяніну Сяргею Кікілічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі, супакоем, радасцю і штодзённа бласлаўляе, Панна Марыя стала апекуецца, а святло Святога Духа ніколі не гасне у Вашых сэрцах. Жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці, доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем за добрыя сэрцы і за тое, што вучыце нас любові да Бога і бліжняга.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды свят Нараджэння Пана шчыра жадаем, каб кожны дзень быў шчаслівы і бласлаўлёны, заўсёды хапала сіл для выканання душпастырскіх абавязкаў, а побач былі добразычлівыя людзі.
Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца. Парафіяне з Крупава
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Цыбульскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцы Святога Духа, добрага здароўя, сіл, чулых людзей побач, шчодрага плёну ў душпастырскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай да Пана. Дзякуем Пробашчу і яго родным за ўсе намаганні, прыкладзеныя для аднаўлення нашай святыні.
Парафіяне з касцёла св. Казіміра ва Уселюбе
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Балтрукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а Слова, якое Вы засейваеце ў сэрцах вернікаў, прыносіць шчодры плён. Здароўя Вам, радасці, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму і поспехаў у душпастырскай працы.
Парафіяне з касцёла Перамянення Пана і сёстры назарэтанкі з Навагрудка
❧✿☙
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорвае Цябе бласлаўленнем і ласкамі, моцным здароўем і сілай на доўгія гады, а таксама пасылае добрых людзей на Твой жыццёвы шлях. Няхай Анёл-ахоўнік чувае над Табой, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца.
Бацькі і брат з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, даверу Усемагутнаму, які ўказвае Вам дарогу Праўды і Жыцця, моцнай веры, непахіснай надзеі і доўгіх гадоў жыцця ў службе Богу і людзям.
Вернікі парафіі Імя НПМ, Вярэйкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння дасылаем шчырыя пажаданні. Няхай шлях, абраны для Вас Богам, заўсёды будзе асветлены Найсвяцейшай Маці, добры Езус трымае Вас ля свайго сэрца, адорваючы бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, радасці і цеплыні. Мы ўдзячныя Богу за Ваша добрае сэрца і малітву.
“Легіён Марыі”, група “Добрага Пастыра” з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Томашу Ксёнжкевічу з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас добрым здароўем, сэрца ніколі не засмуціцца, а далейшае жыццё плыве ў шчасці і супакоі. Вясёлых свят!
Парафіяне з Азёраў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, шчодрых Божых ласкаў і апекі Панны Марыі. Няхай Ваша дарога будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, сэрца заўсёды будзе адкрыта на людзей, а выконваемая паслуга прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён.
Вернікі з касцёла св. Андрэя Баболі ў Казловічах і парафіі Святой Сям’і ў Верцялішках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды асвячае Ваш святарскі шлях, а добрая прыязная ўсмешка ніколі не знікне з твару.
Парафіяне з капліцы ў в. Масаляны
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Урбановічу і Артуру Валчкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем, каб кожны дзень быў напоўнены Божай моцай, святлом, любоўю, людской зычлівасцю і дабрынёй. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас, Маці Божая будзе нястомнай Заступніцай і Дапаможніцай, а Святы Дух надзяляе мудрасцю, дае сіл у душпастырскім служэнні, асвячае жыццёвы шлях і вядзе за Хрыстом. Жадаем Вам моцнага здароўя, аптымізму, цярплівасці і доўгіх гадоў жыцця.
Апостальства “Маргарытка” з капліцы св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿☙
Паважаныя Ксёндз Рэдактар Юрый Марціновіч і Працаўнікі рэдакцыі “Слова Жыцця”! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, а Дзіцятка Езус адорвае супакоем і любоўю. Няхай кожнае слова, скіраванае Вамі праз газету, дапамагае нам яшчэ больш умацоўваць сваю веру.
Апостальства “Маргарытка” з капліцы св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў на святарскім шляху. Няхай нованароджаны Езус суправаджае Вас па жыцці, Святы Дух адорвае мудрасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй апекі.
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды свят Божага Нарадэння, Новага года і Імянін сардэчна жадаем здароўя, поспехаў, шчырых і верных людзей побач, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і няспыннай апекі Панны Марыі. Дзякуем за прыклад глыбокай малітвы, за мудрыя, павучальныя казанні, якія пакінулі след у нашых сэрцах. Няхай Ваш шлях служэння Богу будзе доўгім, шчаслівым і плённым, а Усемагутны ўзнагародзіць з тое, што дапамагаеце людзям ісці праз жыццё з верай, надзеяй і любоўю.
Былыя парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша святарская паслуга будзе асветлена паўнатой бласлаўлення Божага Дзіцяці, стойкасцю ў веры і радасцю абвяшчэння Божага слова, якое дапамагае нам ісці дарогаю навяртання. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Вясёлых, радасных Свят і шчаслівага новага года Вам і Вашым родным!
Вернікі з парафіі Раготна
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму. Юрыю Марціновічу, Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ганчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Айцу Казіміру Енджэйчаку, Сёстрам Эўхарыі Гульбуй, Гарэцці Міленкевіч, Серафіме Гапеевай, Паўле Радзівілка, Юліце Пятровай з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў службе Богу і людзям, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Радасных Свят! Вернікі з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджаны Езус апекуецца Вамі, адорвае добрым здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. А супакой, як Бэтлеемская зорка, ззяе ў Вашым сэрцы. Няхай Дзіцятка Езус заўсёды будзе з Вамі і шчыра бласлаўляе, а Маці Божая асвячае кожны перажыты дзень.
Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Велівісу, Яўгену Ціхану, Сястры Ядзвізе Мяцеліцы і ўсім, хто працаваў у нашым касцёле, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шмат радасных і добрых хвілін на кожны дзень і доўгіх гадоў жыцця, каб маглі служыць Богу і Яго люду. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці вядзе найпрыгажэйшай дарогай і нястомна апекуецца Вамі.
Парафіяне з касцёла св. Роха
❧✿☙
Паважаныя Айцы Пробашч Андрэй Агель і Аляксандр Махнач! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем Вам моцнага здароўя, шчырых і верных людзей побач, шчодрых ласкаў ад нованароджанага Езуса і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на шляху служэння Богу і людзям. Няхай Вашы сэрцы і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць Евангелле. Дзякуем за адданую працу, шчырыя словы і клопат аб святыні і парафіянах.
Вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем душэўнага супакою і шмат радасці ад Дзіцятка Езус. Няхай Пан асвячае ласкамі Ваш зямны шлях, спасылае моц і натхненне ў душпастырскім служэнні, Маці Божая апекуецца і вядзе дарогай да святасці, а Бэтлеемская зорка нясе супакой у сэрца. Жадаем прызнання ды зычлівасці ад людзей і апекі святога Заступніка ў кожную хвіліну жыцця.
Парафіяне з Рандзілаўшчыны і Казлоўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем здароўя, шчасця і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Святы Дух дапамагае Вам ва ўсіх справах, Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі па жыцці, праца прыносіць шчодры плён, а добры Бог бласлаўляе ў святарскім служэнні. Няхай кожны дзень у новым годзе будзе радасным і светлым. Былыя парафіяне з Рандзілаўшчыны і Казлоўшчыны Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем радасці ад абвяшчэння Божага слова, бласлаўлення Божага Дзіцятка, здароўя, сілы ў пераадольванні цяжкасцей штодзённага жыцця, цярплівасці, непахіснай веры, моцнай надзеі і бясконцай радасці ад выканання сваёй паслугі.
Сем’і Занеўскіх і Красніцкіх
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, шчасця, радасці, надзеі, сіл у душпастырскай паслузе і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Найсвяцейшая Маці ахоўвае Вас ад злога, а Бэтлеемская зорка асвячае шлях да Пана. Вясёлых Свят!
Вернікі з парафіі Галынка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Церабею з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення Дзіцятка Езус. Няхай Пан напаўняе сэрца супакоем і дапамагае пераадольваць цяжкасці, душа застаецца адкрытай і чыстай, словы нясуць радасць і супакой людзям, а Святы Дух надзяляе мужнасцю. Жадаем разумення, цярплівасці і натхнення ў паслузе Богу і людзям.
Парафіяне з Барунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус. Няхай агонь Божай любові ўзрастае ў Вашым сэрцы, а Бэтлеемская зорка ніколі не гасне на жыццёвым шляху. Вясёлых свят і шчаслівага новага года!
Парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿☙
Паважаным Айцам Антонію Пажэцкаму, Паўлу Раманчуку і Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем шмат здароўя, шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус на кожны дзень. Дзякуем за тое, што Вы з намі, за Божае слова, любоў і дабрыню. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы і ахінае нястомнай дапамогай.
Рыцарства Беззаганнай і Кола адарацыі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашч Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць Вас здароўем, радасцю і сілай, а Яго Найсвяцейшая Маці апекуецца і ахоўвае кожны дзень. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваша жыццё і нясе супакой у сэрца і душу.
Вернікі з парафіі Новая Руда
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Радасных Свят і шчаслівага новага года!
Апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Дуды
❧✿☙
Паважаным Айцу Валерыю Шэйгерэвічу, Ксяндзу Юрыю Канапельку і Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды свят Божага Нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, стойкасцю, сілай і нязгасным запалам у шчырым і адданым служэнні Богу і людзям. Найсвяцейшая Маці няхай апекуецца Вамі на працягу ўсяго жыцця, ахінае сваім плашчом і адорвае цеплынёй свайго сэрца, а Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, усмешку і добрае сэрца.
Вернікі з парафіі Поразава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, аптымізму, дароў Святога Духа, мноства шчаслівых і сонечных хвілін. Дзякуем за разуменне, мудрасць і цярплівасць, чулае і добразычлівае сэрца, за апеку і клопат пра нас і святыню, а таксама за ўмацаванне нас у веры і любові да Бога. Няхай нованароджанае Божае Дзіця адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўляе кожны дзень, міласэрны Пан заўсёды шчодра ўзнагароджвае, Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца і дадае сіл служыць Богу і людзям, а Бэтлеемская зорка паказвае самы прыгожы шлях да Неба.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Бяганскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Вашы рашэнні і мары будуць напоўнены радасцю, энтузіязмам і свабодай, каб Вы маглі знаходзіць шчасце ў малых, штодзённых справах, каб шукалі цяпла і надзеі, паглыбляліся ў тое, што ўзбагачае і развівае. Старайцеся з пакорай уваходзіць у чарговыя этапы жыцця, каб не прапусціць важныя і цудоўныя знакі Любові. Няхай Дзіцятка Езус дадасць Вам стойкасці ў веры і ўчыніць, што Слова Божае яшчэ лягчэй будзе трапляць у сэрцы вернікаў. Душэўнага супакою, радасці, поспехаў і задавальнення ад абвяшчэння Добрай Навіны.
Парафіяне і Колы Жывога Ружанца з Тракеляў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем найлепшыя пажаданні. Няхай прыйсце ў свет Хрыста прынясе з сабой радасць, супакой, надзею і любоў ад усіх людзей. Няхай Пан Бог Вас бласлаўляе і дапамагае перажываць усе цяжкасці, а Святы Дух пранікае ў глыбіню сэрца і напаўняе Вашы дні сваімі дарамі. Радасных свят Божага Нараджэння і ўсяго добрага ў новым годзе!
Вернікі з в. Салтанішкі, парафія Нача
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2019 года жадаем мудрасці, радасці, шчасця і запалу ў служэнні Богу і людзям, добрага настрою, здароўя, шчодрага плёну ў душпастырскай паслузе. Няхай Пан Езус, Святы Дух і Маці Божая будуць Вашымі самымі блізкімі Памочнікамі ў будаванні Божага Валадарства на зямлі. Жадаем вялікай радасці з нагоды гэтых свят Вам і Вашым родным.
Парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Дудах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, цярплівасці і моцы на кожны дзень жыцця. Няхай Божае Дзіця адорыць Вас усімі ласкамі, а Анёлы пакажуць карацейшы шлях да Бэтлеемскай стаенкі.
Ружанцовае кола НПМ Чанстахоўскай з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай нованароджаны Езус стала валадарыць у Вашым сэрцы, дадаючы сілы ў службе Богу і людзям. Здароўе, радасць, супакой, любоў і людская добразычлівасць няхай заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і ахоўвае ад зла. Вясёлых Свят і шчаслівага, шчодрага на Божыя ласкі новага года!
Парафіяне з в. Навасёлкі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Антоній Філіпчык! Мінае 30 гадоў Вашай святарскай паслугі ў нашай парафіі. З гэтай нагоды жадаем Вам вялікай радасці на кожны дзень, а таксама сіл і здароўя для выканання складаных абавязкаў айца парафіі. Усё, што Вы робіце для нас, застанецца ў нашых сэрцах, душах і памяці наступных пакаленняў. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае Вас за ахвярнасць, а Найсвяцейшая Маці і Езус Хрыстус будуць падтрымкай у штодзённым служэнні Богу і людзям.
Касцёльны хор з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Валянціну Хведуку, Яну Рэйшалю і Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, радасцю і душэўным супакоем, дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў, а Панна Марыя па-мацярынску апекуецца Вамі на працягу ўсяго жыцця.
Вернікі з Моцевічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года хочам пажадаць шчодрых Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе на далейшыя гады працы на карысць Богу і людзям, а міласэрны Пан узнагародзіць за адданую паслугу ў нашай парафіі.
Вернікі з Малой Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Генрыху Яблоньскаму жадаем радасных і добрых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін, сілы і мудрасці ў новым годзе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады служэння Богу і людзям, а Маці Божая нястомна атуляе плашчом сваёй дабрыні і апекі.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем моцнага здароўя, бязмежных духоўных сіл, стойкасці, доўгіх гадоў жыцця, плённай працы на ніве Пана і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай новы год прынясе Вам мноства свежых творчых ідэй і нязгасны аптымізм у працы, а побач няхай заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Ружанцовыя колы і парафіяне з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, а таксама бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і няспыннай апекі Маці Божай у кожную хвіліну жыцця.
Сям’я Жывалеўскіх
❧✿☙
Паважанаму Айцу Віталiю Манцэвічу з нагады Дня нараджэння дасылаем самыя сардэчныя пажаданнi: здароўя, радасці, моцнай веры, любові дa Бога і блізкіх, добрых і спагадлiвых людзей пабач. Няхай праца прыносiць задавальненне і добры плён, а Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе сваёй апекай у нялёгкай святарскай паслузе.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў г. Свіслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Кузьмічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца адорвае Вас супакоем і любоўю, Мама Марыя вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця, Святы Дух спасылае свае дары, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Дзякуем Вам за шчырую малітву, мудрыя словы і добрыя парады.
Вернікі з Новага Двара, вул. Зарэчная
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўленя Божага Діцяці, няспынай апекі Панны Марыі на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, моцнага здароўя на доўгія годы, душэўнага супакою, шчырых і добрых людей побач.
Яна, Валерый і Вераніка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Віктару Мыслюку і Леону Лішыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць Вас здароўем, сілай, радасцю, добразычлівасцю людскіх сэрцаў, супакоем і моцнай верай. Радасных Свят і шчаслівага новага года!
Вернікі з парафіі Волпа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай заўсёды хапае сіл, запалу і стойкасці ў душпастырскай паслузе, кожная хвіліна жыцця будзе радаснай і бласлаўлёнай, народжанае Дзіця Божае адорвае ўсімі ласкамі, а міласэрная Маці мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне і апостальства “Маргарытка” з Гнезна
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем найлепшыя пажаданні. Няхай нованароджаны Пан Езус адорыць Вас сваімі дарамі, моцным здароўем, радасцю, супакоем у душы, а таксама дабрынёй і людской добразычлівасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца на святарскім шляху.
Сям’я Заяц
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевiчу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Вас бласлаўляе і адорвае сваімі ласкамі, каб стойка ішлі па абранай жыццёвай дарозе, служачы Богу і людзям. Няхай умацоўвае Вас сваёй любоўю і моцай, каб у прастаце, пакорнасці і любові да бліжняга, нягледзячы на чалавечую недасканаласць, Вы былі нераўнадушным святаром. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашай парафіі.
Вернікі з Наваельнi
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юрыю Грыцко і Ігару Анісімаву з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны бязмежнай любоўю Бога.
Вернікі з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў в. Першамайская і капліцы Божай Міласэрнасці ў в. Хадзілоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Алегу Жураўскаму і Здзіславу Вэдэру, Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Валянціне Кот і Юліі Клявец з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці, шчодрых Божых ласкаў, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай нованароджаны Хрыстос бласлаўляе і ахоўвае Вас, а Маці Божая ахінае сваёй ласкай і апекай.
Дзеці, моладзь, закрыстыянін Здзіслаў, міністранты, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважаныя Ксяндзы Пробашч Аляксандр Раманоўскі, Прэлат Юзаф Трубовіч, Андрэй Зайко і Віктар Занеўскі! Сардэчна віншуем Вас з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус дае Вам сілы, мудрасць і цярплівасць, каб пераадолець усе выпрабаванні, Святы Дух умацоўвае веру, робіць сэрцы мяккімі, а душу напаўняе вялікай і светлай любоўю. Няхай святло Бэтлеемскай зоркі доўгай белай стужкай цягнецца праз усё Ваша жыццё. Дзякуем за тое, што стала знаходзіцеся побач з намі ў радасці, трывозе і журбе, што спадарожнічаеце нам на сцежцы жыцця парадай і падтрымкай.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Несцеру і Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, нязгаснага запалу ў святарскай паслузе, зычлівых людзей побач. Няхай міласэны Езус адорвае Вас бясконцым натхненнем і асвячае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Геранёны
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яўгену Учкуронicу i Алегу Яновiчу з нагоды свят Божага Нараджэння i Новага года ад шчырага сэрца жадаем моцнага духоўнага i цялеснага здароўя, доўгiх гадоў жыцця, шчасця, мудрасцi, каб годна весцi нас да Бога, Хрыстовай любовi ў Вашы добрыя сэрцы, супакою, дабрабыту, Божага бласлаўлення ва ўсiх справах, а таксама заступнiцтва Панны Марыi i ўсiх святых. Мы ўдзячны Вам за апеку, наказы i Божае слова. Няхай Дзiцятка Езус адорвае супакоем i любоўю, Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца, а Бог, якому даверылiся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасцi. Вельмi ўдзячныя Богу, што паслаў нам Вас.
Вернiкi з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмiтрыю Урбановiчу, Артуру Валчкевiчу, Юрыю Ёдзiку, Вiталiю Цыбульскаму i Аляксадру Вараб’ёву з нагоды свят Божага Нараджэння i Новага 2019 года перасылаем сардэчныя пажаданнi. Няхай Дзiцятка Езус блаславiць Вас на далейшыя гады служэння Богу i людзям, а Божая Мацi вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця. Жадаем таксама шчодрых дароў Святога Духа, душэўнага супакою, вялiкай радасцi, верных i добрых людзей побач i ўсiх Божых ласкаў.
Былыя парафiяне з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.