ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі ж Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, вось мудрацы з усходу прыбылі ў Іерусaлім, кажучы: “Дзе нованароджаны кароль юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму”. Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся і ўвесь Іерусaлім з ім. Ён сабраў усіх першасвятароў і кніжнікаў народу і пытаўся ў іх, дзе павінен нарадзіцца Месія? Яны сказалі яму: “У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам: «І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Валадар, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля»”. Тады Ірад, патаемна паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх пра час з’яўлення зоркі. Паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: “Ідзіце і старанна шукайце Дзіця, калі ж знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму”. Яны ж, выслухаўшы караля, пайшлі. І вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль не прыйшла і не стала над месцам, дзе было Дзіця. Убачыўшы зорку, яны вельмі ўзрадаваліся. Увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і ўпалі, і пакланіліся Яму. І адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і мірру. І папярэджаныя ў сне, каб не вярталіся да Ірада, іншай дарогай адышлі ў сваю краіну.
Мц 2, 1–12

Дарога збаўлення
   Пан Бог вядзе людзей да сябе рознымі шляхамі. Для адных ён просты і кароткі, іншыя пераадольваюць яго з вялікай цяжкасцю. Чалавек неаднойчы асуджаны на мноства сумненняў і клопатаў, перш чым у ім заззяе святло веры.
    Трое мудрацоў даверыліся зорцы, у духу пакорнасці і ахвяры накіраваліся за яе святлом – і адшукалі Бога, пакланіліся Яму. Мы, сучасныя людзі, таксама павінны ўпасці ніцма перад Дзіцяткам Езус, верачы, што Сын Усемагутнага прыйшоў у постаці чалавека. Не маем золата, кадзіла і мірры, таму ахвяруем Збаўцы тое, што ў нашых сілах: поўную адданасць, шчырую малітву, кожнае намаганне і ўсякую працу. Хрыстос жа ў адказ укажа нам дарогу да Праўды, Любові і Збаўлення.
   
● Якой дарогай крочу да Бога?
● Якія дары магу скласці перад Збаўцам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.