ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
Дар сапраўднай любові

Хоць мінула ўжо больш за дзве тысячы гадоў, сям’я надалей застаецца крыніцай дабра, асяроддзем, дзе нараджаецца і развіваецца духоўнае жыццё чалавека. Менавіта ў сям’і мы адчуваем, што патрэбны сваім блізкім і свету, а ў першую чаргу, што нас любяць. †
Гэтае разуменне, што будзем прыняты іншымі, з’яўляецца неабходным на кожным этапе жыцця. Як жа было б цудоўна, каб усе мы дасведчылі дар сапраўднай любові ў сваіх сям’ях! Каб імкнуліся да ідэалу, якім з’яўляецца Святая Сям’я, і клапаціліся аб шчасці блізкіх не колькасцю працы і зарабляннем грошай, а найперш супольным баўленнем часу, размовамі і ўзаемнай падтрымкай. На гэтым будуецца свет сапраўдных каштоўнасцей.
Жыццё Святой Сям’і было ціхім, простым і ўбогім. Яе шчасце заключалася не ў багацці, раскошы і высокім палажэнні ў грамадстве, а ўнутры сэрцаў, у любові і адказнасці адзін за аднаго. Ні Езус, ні Марыя, ні Юзаф не адчувалі сябе адзінокімі, паколькі мелі непахіснае ўсведамленне таго, што яны патрэбныя адзін аднаму. Былі ўпэўненыя, што будуць разам у добрым і ў дрэнным.
Такая штодзённая святасць дасяжная для кожнай сям’і! Каб Бог пасяліўся сярод нас, дастаткова толькі паверыць: тым, што можа выратаваць чалавека, з’яўляецца любоў. І калі будзем будаваць сваё жыццё на гэтай вызначальнай каштоўнасці, Усемагутны абавязкова аб’явіць сваё аблічча ў нашых сем’ях.
Дарагія Чытачы!
Няхай на першым месцы ў нашых сем’ях будзе збаўчая воля Хрыста. Бацькі сем’яў, углядайцеся ў постаць св. Юзафа, каб сваю жонку і дзяцей заўсёды ўспрымаць як Божы дар. Жонкі і маці, па прыкладзе Марыі, паслухмянай Юзафу, прызнавайце і шануйце аўтарытэт мужа. Дзеці, падобна Езусу, які з пакорай выконваў наказы сваіх зямных Бацькоў, паважайце маму і тату і будзьце ім паслухмянымі.

Усім сем’ям жадаю шчаслівага новага 2019 года, шчодрага на Божае бласлаўленне і ласкі!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 326 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.