ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Святым Духам. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: “Блаславёная Ты між жанчынамі, і блаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам”.
Лк 1, 39–45

Адказ на дары
   Час Адвэнту – гэта не толькі перыяд чакання прыходу Хрыста, але і час падрыхтоўкі. Найлепшым прыкладам гэтага з’яўляецца Марыя, якую Бог у сваіх спрадвечных планах выбраў Мамай для свайго Сына, каб Езус стаў адным з нас, атрымліваючы чалавечую натуру. Пачынаючы з хвіліны Звеставання, Найсвяцейшая Маці не толькі поўнасцю аддала сябе ў распараджэнне Богу, але і супрацоўнічала з Ім усёй сваёй сутнасцю, з удзячнасцю прыняла ўсе дары ад Стварыцеля.
    Кожны з нас таксама атрымаў ад Усемагутнага мноства ласкаў: жыццё, свабоду, таленты, веру, сяброў і блізкіх... Давайце дзякаваць Богу за ўсе дары і штодня адказваць на іх прыгожым жыццём і добрымі ўчынкамі, каб заслужыць найбольшую ласку – вечнае жыццё ў Небе.
   
● Пане, навучы бачыць дабро, якім Ты мяне адорваеш. Зрабі маё сэрца высакародным, бескарыслівым, каб умеў дзяліцца гэтым дабром з іншымі, такім чынам пашыраючы на зямлі Тваё Валадарства і Тваю ласкавасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.