ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

ХXXІІI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў сваім вучням: “У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца. Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба. Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах. Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, пакуль не адбудзецца ўсё гэта. Неба і зямля прамінуць, а словы Мае не прамінуць. А пра дзень той або гадзіну ніхто не ведае: ні Анёлы ў небе, ні Сын, а толькі Айцец”.
Мк 13, 24–32

Стварыў, каб збавіць
    Хрыстос прыгадвае нам сёння аб канцы свету і Апошнім Судзе, заахвочвае нястомна і ўважліва чуваць.
    Не ведаем, дзе і калі нас напаткае смерць, таму заўсёды павінны быць падрыхтаваны да гэтага моманту сустрэчы з Богам.
    У жыцці існуюць такія справы, якія нельга адкладваць на пазней, на заўтра, на будучыню. Разумны чалавек не будзе вучыцца ездзіць на аўтамабілі за 5 хвілін да экзамену, не стане прышчапляцца ад грыпу, калі ўжо захварэў... Нельга адкладваць справу ўласнага навяртання, жыцця паводле Евангелля і здзяйснення добрых учынкаў на потым. Не трэба адсоўваць споведзь, перапрашэнне, найважнейшыя размовы ажно да хвіліны, калі акажамся на парозе смерці.
    У нас ёсць толькі адно жыццё тут, на зямлі: такое кароткае і крохкае, а таму вельмі цэннае. Нельга яго змарнаваць, бо няма шансу на паўтарэнне. Жывучы па-Божаму, мы можам купіць білет у Неба і атрымаць узнагароду вечнага жыцця. Таму не адкладайма на потым добрыя ўчынкі, справы любові і міласэрнасці, дапамогу іншым. Ператварайма нашу часовасць у вечнасць ужо цяпер! Не забываймася пра тое, што Бог нас стварыў і, галоўнае, хоча збавіць!
   
● Як выглядае маё штодзённае жыццё?
   ● Ці адкрыты я на патрэбы іншых?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.