ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (172)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У кожным хворым дзіцяці, у кожным адчайным мігранце, у кожным крохкім жыцці, жыцці, якому пагражаюць, Хрыстос шукае нас, шукае нашага сэрца, каб раскрыць радасць любові. Той, хто здаецца праблемай, на самой справе з’яўляецца Божым дарам, які можа выцягнуць з эгацэнтрызму і дазволіць узрастаць у любові. Уразлівае жыццё ўказвае нам выйсце, шлях, каб пазбавіцца ад засяроджанага на сабе існавання.
    Мы павінны сказаць усім людзям у свеце: не пагарджайце жыццём! Не пагарджайце жыццём іншых і ўласным. Вялікай колькасці моладзі трэба сказаць: не пагарджайце сваім жыццём! Перастаньце выракацца Божай справы! Ты – справа Божая! Не недаацэньвай сябе, не пагарджай сабой праз розныя залежнасці, якія ламаюць дух і вядуць да смерці. […] Нельга пагарджаць тым, што Бог палюбіў! А Ён так палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, “каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян 3, 16).
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 10.10.2018 


staniewski2   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Са смуткам трэба прызнаць, што ружанцовая малітва, якую некалі паўсюдна адгаворвалі, у сучасным свеце не знаходзіць зразумення, асабліва ў маладых людзей. Можна пачуць папрокі, што адгаворванне Ружанца забірае вельмі шмат часу, што гэта занадта простая, манатонная, старая малітва.
    Але тыя, хто рэгулярна моліцца на ружанцы, могуць засведчыць, як многа яны атрымалі Божых ласкаў і дароў. Пацвердзяць таксама, што гэтая малітва навучыла іх яшчэ больш любіць Усемагутнага, яшчэ мацней духоўна злучацца з Езусам і Марыяй, яшчэ глыбей у святле веры глядзець на ўласнае жыццё і жыццё іншых людзей…
    Дык возьмем у руку ружанец – магутную зброю, якую Марыя сама дала нам як сваім прыёмным дзецям. Няхай як мага часцей, нават штодзённа, з нашых вуснаў і сэрцаў, як затопленая пачуццямі рака, выцякае ружанцовая малітва; няхай нясе з сабой усе нашы радасці і боль, клопаты і неспакой, надзеі і жаданні, каб усе іх утапіць у Богу, у бязмежных глыбінях Яго Любові і Міласэрнасці. А калі дні нашай зямной пілігрымкі падыдуць да канца і нам цудоўным звычаем сплятуць рукі ружанцам на падарожжа ў краіну вечнага шчасця, няхай на парозе дома Нябеснага Айца нас сустрэне Марыя, наша Маці і Заступніца, Каралева святога Ружанца.
    Фрагмент гаміліі, прамоўленай на ўрачыстасці НПМ Ружанцовай у касцёле ў Воўпе, 07.10.2018

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.