ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

IX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. Тады сказалі Яму фарысеі: “Глядзі, чаму яны робяць у шабат тое, што не дазволена?”. Ён сказаў ім: “Няўжо вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў разам з ім? Як увайшоў у дом Божы ў часы першасвятара Абіятара і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга есці нікому, акрамя святароў, і даў тым, хто быў з ім?”. І сказаў ім: “Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Таму Сын Чалавечы – гаспадар шабату”.
Мк 2, 23–28

Умець дзякаваць
   Паміж фарысеямі і Езусам часта адбываліся канфлікты. Спрэчкі ўзнікалі галоўным чынам на фоне ўяўнага незахавання Хрыстом закона Майсея. Хоць Збаўца неаднойчы паўтараў, што прыйшоў не каб скасаваць, а каб выканаць закон, Яго інтэрпрэтацыя не падабалася кніжнікам. Прычынай непаразумення было тое, што фарысеі засяроджваліся на літарах закона, а Хрыстос гаварыў пра яго дух.
    У сённяшнім Евангеллі адбываецца падобны канфлікт. Езус тлумачыць, што не чалавек быў устаноўлены для шабату, а наадварот. Гэта павінен быць дзень, падчас якога асоба скіроўвае сваю ўвагу на Бога, разам з тым прыгадваючы ўласныя абавязкі перад Ім.
    Святы дзень павінен быць часам, каб асаблівым чынам выказаць удзячнасць Богу за жыццё, здароўе, клопат, веру, збаўленне – за ўсё.
   
● Ці памятаю, што павінен святкаваць святы дзень?
   ● Ці здольны за ўсё дзякаваць Усемагутнаму?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.