ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (164)

Прэса

radio vaticana“Ружанец
   на ўзбярэжжы”

   Гэтая малітоўная акцыя грунтавалася на польскім “Ружанцы да межаў”. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў тысяч католікаў Вялікабрытаніі.
Ініцыятарамі выступілі свецкія людзі. Але акцыя атрымала падтрымку біскупаў і нават самога папы Францішка, які ўпэўніў удзельнікаў малітвы ў сваёй духоўнай падтрымцы. Ружанец адгаворвалі ў больш за 400-ах розных месцах. Тыя, хто не мог дабрацца на ўзбярэжжа, маліліся на берагах рэк ці каналаў, а таксама на мастах. Людзі прасілі аб адраджэнні веры і аб культуры жыцця. Асаблівым кантэкстам малітвы была таксама трагедыя Альфі Эванса (двухгадовага хлопчыка, якога па рашэнні суда адключылі ад апаратаў жыццязабеспячэння).

catholicby2018Ларэтанская літанія
ў Беларусі дапоўнена
новым заклікам

   
Рашэнне дадаць у тэкст літаніі на беларускай мове заклік “Каралева Беларусі, маліся за нас” было прынята на пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Рашэнне епіскапату з’яўляецца выражэннем набожнасці мясцовых вернікаў. У першую чаргу, гэта датычыць ушанавання абраза Маці Божай Бялыніцкай, каранаванага папскімі каронамі 20 верасня 1761 года.
    Тэкст Ларэтанскай літаніі на лацінскай мове з’яўляцца ўзорным пры перакладзе на іншыя мовы. Аднак некаторыя супольнасці атрымліваюць дазвол на тое, каб дадаваць да яго дадатковыя заклікі, якія часам становяцца агульнапрынятымі ва ўсім Касцёле. Такім чынам, з адабрэння Ватыкана з мая бягучага года вернікі Беларусі дадаюць у літаніі новы зварот да Маці Божай пасля закліку “Каралева супакою”.

ekai plСтвараецца фільм
“Папа”

   
У карціне папу на пенсіі Бенедыкта XVI сыграе Энтані Хопкінс, а Святога Айца Францішка – Джонатан Прайс.
Сюжэт распачынаецца абраннем на Апостальскі Пасад Бенедыкта XVI. Аднак не заканчваецца момантам яго адрачэння, а паказвае таксама выбар папы Францішка і адносіны паміж гэтымі Пантыфікамі.
    Рэжысёрам фільма з’яўляецца Фернанду Мейрэліш з Бразіліі – аўтар, між іншым, стужкі “Горад Бога” (2002 г.). Фільм будзе даступны для прагляду ў онлайн-патокавым агенцтве “Netflix”, якое таксама з’яўляецца яго вытворцам. Дата прэм’еры пакуль не пададзена.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.