ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VI ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай. Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго”.
Ян 15, 9–17

Аказаць сваю любоў
   Езус указаў нам найлепшы прыклад бязмежнай любові, здольнай да ахвяры, якая нават не паддаецца людской логіцы. Ад гэтай бязмежнай любові Хрыстос памірае на крыжы, каб даць чалавеку вечнае жыццё.
    Збаўца прагне для ўсіх нас шчасця і называе сваімі сябрамі. Ён выбраў кожнага чалавека, аднак многія не адказваюць на гэта, адварочваючыся ад Пана, адштурхоўваючы Яго. Выбраць Езуса – значыць пасябраваць з Ім. Слухаць тое, што Ён гаворыць, выконваць Яго запаведзі, паколькі гэта адзіны спосаб, якім мы можам паказаць Збаўцы сваю любоў.
   
● Як я выражаю сваю любоў да Бога?
   ● Ці здольны бескарысліва любіць іншага чалавека?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.