ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (117)

Варта ведаць

☞ Апостальскі Пасад прызначыў 500 тыс. даляраў на аднаўленне акружэння капліцы Гроба Гасподняга ў Ерусаліме і яшчэ столькі ж – на завяршэнне рэстаўрацыі базілікі Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Сродкі на аднаўленне акружэння капліцы будуць накіраваны пасля таго, як супольнасці, якія кіруюць святыняй (праваслаўная, армянская і каталіцкая) створаць сумесны камітэт, што будзе займацца гэтай справай. У Бэтлееме значная частка работ ужо выканана, і ёсць надзея, што ўжо ў бліжэйшы час рэстаўрацыя базілікі завяршыцца.

    ☞ Папа Францішак прызначыў 3-ох новых суддзяў Касцёльнага Трыбунала ватыканскай дзяржавы. Адным з іх з’яўляецца польскі францысканец канвентуальны а. Роберт Лежагупскі. Святар нарадзіўся 7 верасня 1974 года ў Гданьску. Мае навуковыя ступені магістра права і тэалогіі, абараніў дактарат па кананічным праве. У 1997 годзе ўступіў у Ордэн Братоў Меншых Канвентуальных. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 2004 годзе. У 2008–2012 гадах працаваў на тэалагічным аддзяленні Універсітэта ім. Адама Міцкевіча ў Познані. У 2012 годзе як місіянер вырушыў у Кенію, дзе быў выкладчыкам кананічнага права. Затым у 2016 годзе распачаў працу ў Апостальскім Пэнітэнцыярыі ў Рыме.
   
   ☞ Помнік папе Францішку адкрыты ў Ліване. Гэта першы манумент цяперашняга біскупа Рыма на Блізкім Усходзе. Ён павінен стаць знакам прысутнасці хрысціян на гэтых тэрыторыях і заахвотай да мірнага суіснавання тут вернікаў розных рэлігій. Канфлікты веравызнаўчага характару ў краіне засяроджваюцца вакол атрымання кантролю над тэрыторыямі, якія належаць хрысціянам. Помнік пастаўлены ў акрузе Бабда ў заходняй частцы краю, які, у большасці, насяляюць шыіцкія супольнасці.
     
   ☞ Каталіцкі святар а. Гай Чапдэлейн, які ўзначальвае капеланства канадскай арміі ў чыне генерал-маёра, прызначаны ганаровым капеланам брытанскай каралевы Лізаветы II. Ён стане першым каталіцкім прапаведнікам у каралеўскай капліцы з часоў Якава ІІ (1685–1688 гг.), апошняга караля-католіка на брытанскай зямлі. На думку святара, гэта “адчувальны доказ экуменічнай адкрытасці” Лізаветы II, якая на сваёй пасадзе з’яўляецца таксама старшынёй Англіканскай Царквы ў Англіі і прэсвітэрыянскай (кальвінісцкай) супольнасці ў Шатландыі.
   
   ☞ Сучасныя тэхналогіі дазваляюць атрымаць падрабязны 3D малюнак для раздрукоўкі пасля ультрагукавога даследавання. Урачы выкарыстоўваюць яго, каб лепш кантраляваць здароўе і развіццё дзіцяці. Бацькі могуць убачыць і патрымаць сваё яшчэ не народжанае дзіця. Такая ідэя вельмі спадабалася многім маці. Яны сцвярджаюць, што гэта цудоўнае пачуццё – гледзячы на мадэль ужо пасля родаў, успамінаць: “Так выглядала маё дзіця, калі было ва ўлонні”.

credo.pro; deon.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.