ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (116)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане канцлера Аўстрыйскай Рэспублікі Себасцьяна Курца, першага пасля многіх гадоў практыкуючага католіка на гэтай пасадзе. У размове з журналістамі палітык сцвердзіў, што ніколі не ўтойваў сваёй веры. Ён па магчымасці рэгулярна наведвае з сям’ёй касцёл, амаль штогод удзельнічае ў працэсіях Божага Цела ў роднай Вене. Маючы 31 год, Курц з’яўляецца самым маладым (і веруючым!) палітыкам у свеце.

    ☞ У Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі ў Польшчы ў межах Нацыянальнай праграмы развіцця гуманістыкі завяршыўся конкурс “Uniwersalia 2.2”. На рэалізацыю праектаў 4-ох навукоўцаў з тэалагічных аддзяленняў прызначана каля 900 тыс. зл. Найбольшая сума выдзелена на праект “Пераклад, крытычнае рэдагаванне і аналіз зместу Плоцкага пантыфікату XII ст.” кс. праф. Генрыха Северыняка. Другую па памеры датацыю атрымаў праект кс. праф. Генрыха Петраса SI “Навуковае апрацаванне і выданне на польскай мове папскай і імператарскай карэспандэнцыі, што змяшчаецца ў «Collectio Avellana» (IV–VI ст.)”. У конкурсе “Uniwersalia 2.2” сярод 84-ох пададзеных заявак ад навукоўцаў з гуманітарных колаў вылучана 11, якім прызначаны міністэрскія гранты.
   
   ☞ Рэшткі візантыйскай святыні, датаванай IV ст. н.э., знойдзены на дне возера Ізнік у паўночна-заходняй Турцыі. Менавіта ў гэтым месцы шмат стагоддзяў таму адбылося 2 Нікейскіх саборы: І у 325 годзе і ІІ у 787 годзе. Руіны былі выяўлены дзякуючы аэрафотаздымцы. У дадзены момант вядзецца размова, каб адкрыць тут падводны археалагічны музей і даць турыстам магчымасць убачыць руіны базілікі.
     
   ☞ А браз Езуса, намаляваны Акіанай Крамарык ва ўзросце 8 гадоў, з’яўляецца адной з самых вядомых выяў Хрыста ў свеце. Менавіта гэты твор пад назвай “Князь міру” стаў натхненнем для стваральнікаў фільма “Нябёсы рэальныя”. Дзяўчынка – мастак-самавук. Пачала маляваць, калі ёй было 4 гады. Са слоў Акіаны, яна мела бачанні, пры якіх атрымала ад Бога дар жывапісца. Сёння карціны 24-гадовай дзяўчыны высока цэняцца. Значную частку даходаў Акіана прызначае на дабрачыннасць.
   
   ☞ Ва Украіне затрыманы самазванец, які выдаваў сябе за ксяндза. У перыяд свят ён заходзіў у дамы да пенсіянераў, прапаноўваючы закалядаваць. Прадстаўляўся святаром, які прыехаў з Польшчы. Карыстаючыся даверам людзей, злачынец даведваўся, дзе знаходзяцца грашовыя сродкі, пасля чаго прасіў прыгатаваць яму вячэру. Калі гаспадары выходзілі з пакоя, самазванец іх абкрадаў. Як стала вядома, рабаўнік раней быў неаднаразова судзімы за карыслівыя злачынствы. Мужчына асуджаны да 2-ух гадоў і 8-мі месяцаў пазбаўлення волі.

credo.pro; deon.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.